Сын Максіміяна Геркулія і Еўтропіі. У час міжусобіцы, што пачалася пасля адрачэння Дыяклетыяна (305), Максенцый быў абвешчаны імператарам прэтарыянцамі і чэрню Рыма. Разам са сваім бацькам (з 307) змагаўся супраць іншых прэтэндэнтаў на сталец, але быў пераможаны Канстанцінам пры Мульвіевым мосце.
Спрабаваў ажывіць старарымскія традыцыі, абнавіць культы Марса і Ромула з Рэмам. Назваў свайго сына Ромулам; збудаваў базіліку Максенцыя, пазней перабудаваную Канстанцінам. Вядома статуя Максенцыя ў старарымскім стылі, створаная, відаць паміж 306 і 312 гадамі.[4]