Грацыян быў абвешчаны бацькам, імператарам Валентыніянам I, суправіцелем Рымскай імперыі на захадзе з тытулам аўгуста ў 367 годзе. У 375 годзе пасля смерці бацькі ён стаў кіравальным імператарам ва ўзросце 16 гадоў. Адной з самых значных яго дзеяў у якасці правіцеля было прызначэнне ў 379 годзе палкаводца Феадосія (атрымаў мянушку Вялікі) імператарам усходняй часткі Рымскай імперыі. 24-гадовы Грацыян быў забіты змоўцамі ў Галіі ў выніку вайсковага мяцяжу Магна Максіма.
Зноскі
Спасылкі
Gratian: биография, написанная Walter E. Roberts по первоисточникам.