Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Срэм

Жоўтым колерам пазначана харвацкая частка Срэма, блакітным — сербская.

Срэм (сербск.: Срем, харв.: Srijem, венг.: Szerémség) — урадлівы ўчастак Сярэднедунайскай нізіны паміж рэкамі Дунай і Сава, які размешчаны часткай у Харватыі (Вукаварска-Срэмская жупанія), а большай часткай — у Сербіі (Срэмская акруга).

Назва паходзіць ад старажытнага горада Сірмій (цяпер — Срэмска Мітравіца). У XI стагоддзі разам з Мачвай гістарычнае ядро Срэма ўваходзіла ў склад аднайменнай візантыйскай фемы. У XV стагоддзі кіравалася сербскімі дэспатамі з роду Бранкавічаў. З 1521 года — у Асманскай імперыі як асобны санджак з цэнтрам у Срэмскай Мітравіцы. З 1745 года — павет габсбургскага каралеўства Славонія, у 1860—1918 гадах — камітат Венгрыі. Пасля распаду Югаславіі частка Срэма ўвайшла ў склад непрызнанай рэспублікі Сербская Краіна і стала арэнай бязлітасных баявых дзеянняў.

Гл. таксама

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya