У пісьмовых крыінцах Жырмуны ўпершыню згадваюцца ў XV стагоддзі як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 года баярын Войцех Кучук заснаваў тут касцёл. У канцы XV — пачатку XVI стагоддзяў мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мантоўтавічаў.
У 1513 годзе Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Лідскага паветаВіленскага ваяводства. на карце Тамаша Макоўскага (1613) Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII стагоддзі мястэчка перайшло ў валоданне Завішаў. У 1624 годзе Ян Завіша збудаваў тут новы касцёл[3].
У пачатку XVIII стагоддзя Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 годзе кароль і вялікі князьАўгуст Моцны надаў мястэчку магдэбургскае права. У другой палове XVIII стагоддзя тут існавалі школа і шпіталь. Станам на 1777 год у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 годзе Караліна, жонка Станіслава Радзівіла, заснавала ў мястэчку касцёл Св. Крыжа.
У 1939 годзе Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Радунскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 года вёска ўвайшла ў склад Воранаўскага раёна.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1860 год — 271 чал.[4]; 1863 год — 272 чал.[5]
XX стагоддзе: 1901 год — каля 320 чал.; 1971 год — 587 чал., 198 двароў; 1993 год — 670 чал., 270 двароў[6].
Інфраструктура
У Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, пошта.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.