Скарво́ды[1] (трансліт.: Skarvody, руск.: Скорводы) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жырмунскага сельсавета.
Аўтэнтычная назва — Скаўроды, засведчаная на даваенных картах (польск. Skowrody, рус. Сковроды). Сярод балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомае імя Skau-rad'as.