Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла.
Пад 1436 Дакудава згадваецца як вёска, уладанне Кучукоў. У пач. XVI ст. мясцінай валодалі Юшкі. Каля 1513 паводле тэстаменту Барбары Кішчанкі маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юрый Радзівіл «Геркулес». Каля 1533 тут збудавалі касцёл. У 1669 паселішча атрымала статус мястэчка. У XVII—XVIII стст. дзейнічаў кальвінскі збор. Станам на 1763 — 37 двароў.
У 1939 Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лідскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 153 двары, на 1995 — 334.
XIX стагоддзе: 1886 — 316 чал. у мястэчку Дакудава і 119 чал. у фальварку Дакудава[3]; 1886 — 378 чал.; 1897 — 781 чал. у вёсцы Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)[4]
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — С. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0. (т. 6)