Ад антрапоніма Minaitis (з патранімічным утваральнікам -ait-) зусім ідэнтычная літоўская назва Minaičiai.
З асновай Min- таксама былое імя тыпу Minautas (з утваральнікам -aut-), ад якога былы тапонім Мінаўты (былі паміж Мілашова і Рудакамі). Было і прускае імя Minaute, ёсць літоўскі адыменны тапонім Minautuva.
За 2,5—3 км на поўдзень і паўднёвы захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення.
За 4 км на захад ад вёскі знаходзіцца Пушчанскае радовішча пяскоў (ад назвы ўрочышча Пушча). Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага ледавіка.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.