Group of 77 Groupe des 77 Grupo de los 77
«Група 77» (G-77) або «група сямідзесяці сямі» (Group of Seventy Seven) — найбуйнейшая міждзяржаўная арганізацыя краін, якія развіваюцца, дзейнічае ў рамках ААН і яе органаў. Рашэнне аб стварэнні групы было прынята на нарадзе міністраў краін, якія развіваюцца Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі ў 1964 годзе, а афіцыйна аформлена яна была на 1-й сесіі Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, якая праходзіла ў Жэневе 15 чэрвеня таго ж года. Першапачаткова колькасць краін-членаў новай арганізацыі раўнялася 77, але іх колькасць расла па меры прыняцця новых краін у склад ААН.
Заўвагі: 1. Тады Аб'яднаная Рэспубліка Танганьікі і Занзібара
На канец 2008 года ў «Групе 77» складаецца 130 краін, з якіх 53 прыпадае на Афрыку, 36 краін — з Азіі, 32 краіны прадстаўляюць Лацінскую Амерыку, 8 краін — прадстаўнікі Акіяніі і адна краіна з Еўропы.