Pax Sovietica (лац.: савецкі мір) — абазначэнне, якое ўжываецца асобнымі аўтарамі ў дачыненні да вобласці ўплывуСССР («краіны сацыялістычнай садружнасці»), якая ў перыяд Халоднай вайны (з 1945 па 1991 гг.) супрацьстаяла вобласці ўплыву ЗША (Pax Americana). Біпалярная сістэма, якая падтрымлівалася пры дапамозе ядзернага парытэту, стварыла перадумовы для фарміравання вядомай эканамічнай і грамадска-палітычнай стабільнасці ў Савецкам Саюзе і яго саюзніках. Арганізацыйна Pax Sovietica вылліўся ў Савет эканамічнай узаемадапамогі і Арганізацыю Варшаўскага дагавора.