Народная Рэспубліка Албанія (спыніла ўздел у АВД у 1961 з-за ідэалагічных супярэчнасцяў; афіцыйна выйшла ў 1968 — пасля ўводу войскаў АВД у Чэхаславакію)
Дагавор складаўся з прэамбулы і 11 артыкулаў. У адпаведнасці з яго ўмовамі і Статутам ААН, дзяржавы — удзельнікі Варшаўскага дагавора абавязваліся ўстрымлівацца ў сваіх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай ці яе ўжывання, а ў выпадку ўзброенага нападу на каго-небудзь з іх, аказаць неадкладную дапамогу ўсімі сродкамі дзяржавам, якія падвергліся нападу.
Кіроўныя органы
Палітычны кансультатыўны камітэт (ПКК) — для правядзення кансультацыяй і разгляда пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з ажыццяўленнем Варшаўскага дагавора.
Аб’яднанае камандаванне ўзброенымі сіламі (АКУС) — для забеспячэння ўзаемадзеяння ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці краін-удзельніц Варшаўскага дагавора.
Ваенныя кіраўнікі АВД
Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краін-удзельніц Варшаўскага дагавора
На Маскоўскім пасяджэнні ПКК (1958) была прынята Дэкларацыя, у якой прапанавалася скласці пакт пра ненапад паміж дзяржавамі — удзельнікамі Варшаўскага дагавора і членамі НАТА.
У прынятай на пасяджэнні ПКК у Маскве (1960) Дэкларацыі саюзныя дзяржавы ўхвалілі рашэнне савецкага ўрада ў аднабаковым парадку адмовіцца ад ядзерных выпрабаванняў пры ўмове, што заходнія дзяржавы таксама не адновяць ядзерных выбухаў, і заклікалі стварыць спрыяльныя ўмовы для завяршэння выпрацоўкі дагавора пра спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі.
На Варшаўскай нарадзе ПКК (1965) абмяркоўвалася становішча, якое склалася ў сувязі з планамі стварэння шматбаковых ядзерных сіл НАТА, а таксама разгледжаныя ахоўныя меры на выпадак ажыццяўлення гэтых планаў. Будапешцкая нарада ПКК (1966) — прынята Дэкларацыя пра ўмацаванне міру і бяспекі ў Еўропе.
Вучэнні і манеўры
Праводзіліся сумесныя камандна-штабныя і ваенныя вучэнні і манеўры. Вучэнні праводзіліся на тэрыторыі ўсіх уваходных у АВД краін. Найбольш буйнымі сталі вучэнні пад кодавымі назвамі «Квартэт» (1963), «Кастрычніцкі штурм» (1965), «Радопы» (1967), «Днепр» (1967), «Поўнач» (1968), «Братэрства па зброі» (1970), «Захад-81» (1981), «Шчыт-82» (1982).
Разведка
Падчас дзеяння Варшаўскага Дагавора паміж разведкамі краін-удзельніц вялася сталая каардынацыя, з 1979 года пачала дзейнічаць глабальная сістэма радыёэлектроннай разведкі — Сістэма аб’яднанага ўліку даных пра праціўніка (САУД), якая ўключала ў сябе сродкі радыёэлектроннай і касмічнай разведкі СССР, Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР, а таксама краін, якія не ўваходзілі ў Варшаўскі Дагавор — В’етнама, Манголіі і Кубы.