Венгерская Народная Рэспубліка (венг.: Magyar Népköztársaság) — былая сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў Венгрыі з 20 жніўня 1949 года да 23 кастрычніка 1989 года. Яна кіравалася Сацыялістычнай рабочай партыяй, якая знаходзілася пад уплывам СССР. Утварэнне праіснавала да 1989 года, калі скансалідаваныя апазіцыйныя сілы прымусілі ўрад адмовіцца ад камунізму, пасля чаго была перайменавана ў Рэспубліку Венгрыя. Геаграфічна краіна межавала з Румыніяй і СССР (Украінай) на ўсходзе, Югаславіяй (Харватыяй, Сербіяй і Славеніяй) на паўднёвым захадзе, Чэхаславакіяй на поўначы і Аўстрыяй на захадзе.