Генеральны сакратар Гарбачоў, калі вы шукаеце міра, калі вы шукаеце росквіту для Савецкага Саюза і Усходняй Еўропы, калі вы шукаеце лібералізацыі, прыязджайце сюды да гэтых варот, містэр Гарбачоў, адчыніце гэтыя вароты. Містэр Гарбачоў, знясіце гэтую сцяну!
У арыгінале:
General Secretary Gorbachev, if you seek peace, if you seek prosperity for the Soviet Union and Eastern Europe, if you seek liberalisation, come here to this gate. Mr. Gorbachev, open this gate. Mr. Gorbachev, tear down this wall!
Вядома, што некаторыя супрацоўнікі адміністрацыі Рэйгана раілі яму перад паездкай у Германію пазбягаць гучных заклікаў, якія маглі б прывесці да чарговага пахаладання ў савецка-амерыканскіх адносінах. Тым не менш эмацыйны заклік, які мяжуе з патрабаваннем, усё ж быў уключаны ў прамову.
Праз два з паловай гады, у канцы 1989 года, сцяна была дэмантаваная.