Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі — прыватны дабрачынны фонд, заснаваны 14 жніўня1975 г. Янам і Станіславам Станкевічамі ў ЗША. Фінансуе і заахвочвае работу даследчыкаў беларускай гісторыі, літаратуры, мовы, культуры і мастацтва, выдае навуковыя працы, падручнікі, слоўнікі. Фондам устаноўлена стыпендыя для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца ў ЗША.