Аб’яднанне беларускіх жанчын

Аб'яднанне беларускіх жанчын (АБЖ), таксама ўжывалася назва Згуртаванне беларускіх жанчын — беларуская юрыдычна не аформленая грамадская арганізацыя беларускіх жанчын у эміграцыі. АБЖ дзейнічала як ініцыятыўная група: ладзілі імпрэзы, бралі на сябе арганізацыю банкетаў, абедаў, грамадскіх святкаванняў, праводзілі дабрачынныя акцыі, збіралі пасылкі суайчыннікам у Германію, а пазней у Польшчу.

У 1948 прадстаўнічка АБЖ ўдзельнічала ў адным з украінскіх святаў як дэлегатка ад гэтай арганізацыі. У 19501951 быў створаны аддзел АБЖ у Саўт-Рыверы, які фактычна дубляваў дзейнасць усёй арганізацыі. У канцы 1951—пачатку 1952 у кіраўніцтва аддзела ўваходзілі Лёнгіна Брылеўская (старшыня), Вера Коўш і Надзея Занкавіч[1].

У сярэдзіне 1950-х дзейнасць АБЖ спынілася, а ягоныя функцыі пераняла сястрыцтва пры створанай у 1950 у Саўт-Рыверы парафіі царквы Св. Еўфрасінні Полацкай.

Зноскі

  1. Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [Б. в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С. 68. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16). Са спасылкай на: Беларуская трыбуна. — 1952. — № 1—2 (9—10). — С.

Літаратура

  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [Б. в.], 2009. — 428 с., [12] с. іл. — С. 67—68. — (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 16).

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!