Афіна (грэч. Ἀθηνᾶ) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — багіня справядлівай вайны і мудрасці, адна з найболей ушанаваных багінь Старажытнай Грэцыі. Акрамя таго, багіня ведаў, мастацтваў і рамёстваў; панна-ваяўніца, заступніца гарадоў і дзяржаў, навук і рамёстваў, розуму, спрыты, вынаходлівасці. Дачка Геры (або акіяніды Метыды) і Зеўса.
У рымскім пантэоне Афіне адпавядае Мінерва.