У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Венеты.
Энеты †
|
|
Агульная колькасць
|
|
Рэгіёны пражывання
|
Малая Азія
|
Мова
|
|
Рэлігія
|
|
Блізкія этнічныя групы
|
|
Энеты, таксама генеты, венеты (стар.-грэч.: γιενετοι, γενετοι) † — старажытны народ у Малой Азіі, саюзнікі тэўкраў у вайне з ахейцамі.
Гамер
Фактычна адзінай сапраўднай гістарычнай крыніцай існавання энетаў з’яўляецца "Іліяда" Гамера. Сярод іншых саюзнікаў Троі ён узгадваў правадыра Пілемена, які прывёў з сабою племя энетаў з Пафлагоніі, дзе "ёсць статкі дзікіх мулаў"[1].
Страбон
Страбон звярнуўся да праблемы існавання энетаў у сувязі з выяўленнем паходжання венетаў Адрыятыкі. У яго час венеты лічыліся прамымі нашчадкамі энетаў, якія пасля паражэння тэўкраў перасяліліся ў Фракію, а потым далей на захад[2]. Страбон заўважыў, што атаясненне венетаў з энетамі адбылося толькі дзякуючы падабенству назвы. Сам ён лічыў венетаў Адрыятыкі сваякамі венетаў з Арморыкі[3]. Ён наракаў на адсутнасць у яго час тапонімаў з найменнем энетаў у Малой Азіі і меркаваў, што частка энетаў павінна была застацца на радзіме і ўвайсці ў склад кападакійцаў[4].
Сучаснасць
Нягледзячы на поўную адсутнасць археалагічных сведчанняў і ясных лінгвістычных доказаў, у сучаснай навуковай і калянавуковай літаратуры энетаў часцяком узгадваюць, калі імкнуцца даказаць малаазіяцкае паходжанне не толькі венетаў Адрыятыкі, але нават венедаў Усходняй Еўропы[5].
Зноскі