Бацька Алана Цьюрынга, Джуліус Мэтысан Цьюрынг, быў членам Індыйскай грамадзянскай службы. Джуліус і яго жонка Этэль Сара Стоні (1881—1976, дачка Эдуарда Уолера Стоні, галоўнага інжынера чыгункі Мадраса) жадалі, каб Алан выхоўваўся ў Англіі, таму яны вярнуліся ў Лондан[5], дзе Алан нарадзіўся 23 чэрвеня1912 года. Пра гэта сведчыць меемарыяльная дошка на знешнім баку будынка, дзе ён нарадзіўся[6]. Ён меў старэйшага брата Джона. Яго бацька па-ранейшаму актыўна працаваў у індыйскай кампаніі, і на працягу дзяцінства Алана яго бацькі падарожнічалі паміж Гастынгсам у Англіі і Індыяй, пакідаючы двух сыноў.
Алан вельмі рана паказаў здольнасці да навучання. Яго бацькі запісалі яго ў школу Святога Майкла ва ўзросце шасці гадоў. Начальніца адразу разглядзела талент малога, як і многія іншыя з наступных яго педагогаў. У 1926 годзе ва ўзросце 14 гадоў, ён пайшоў у вядомую прыватную школу Шэрбарн. Яго першы дзень супаў з усеагульнай стачкай у Вялікабрытаніі, але каб прысутнічаць у школе, ён праехаў на ровары без суправаджэння больш чым 97 кіламетраў з Саўтхэмптана, спыняючыся толькі на ноч у гатэлі[7].
Схільнасць Цьюрынга да матэматыкі і прыродазнаўчых навук не прынесла яму павагі з боку пэўных настаўнікаў у Шэрбарне, дзе большы ўпор рабіўся на класіку. Дырэктар навучальнай установы пісаў бацькам Алана: «Я спадзяюся, што ён не будзе сядзець паміж двух крэсел, калі ён хоча застацца ў школе, ён павінен імкнуцца стаць адукаваным, калі ён хоча быць толькі навуковым спецыялістам, ён губляе свой час у нашай школе»[8]. Нягледзячы на гэта, Цьюрынг працягваў праяўляць дзіўную здольнасць у даследаваннях, якія ён вельмі любіў. Ён вырашаў актуальныя праблемы ў 1927 годзе, не валодаючы нават элементарнымі навыкамі вылічэння. У 1928 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, Цьюрынг пазнаёміўся з працамі Альберта Эйнштэйна.
У школе Цьюрынг пасябраваў з Крыстаферам Моркам, які на некалькі гадоў быў старэйшы за Алана. Але ён раптоўна сканаў, як высветлілася з-за ўскладнення бычыных сухотаў, выпіўшы заражанае малако[7]. Пасля гэтага здарэння Алан страціў веру ў Бога і стаў атэістам. Ён пераканаўся, што ўсе з'явы, у тым ліку праца чалавечага мозга, павінны быць матэрыялістычнымі, але ён усё яшчэ верыў у выжыванне душы пасля смерці[9].
Універсітэт і працы па вылічальнасці
Пасля Шэрбарна, Цьюрынг пайшоў вучыцца ў Каралеўскі каледж у Кембрыджы. Там ён быў студэнтам з 1931 па 1934 гады, скончыўшы з выдатнай адзнакай у галіне матэматыкі. А ў 1935 стаў каралеўскім стыпендыянтам за добрую дысертацыю аб цэнтральнай гранічнай тэарэме.
У сваёй важнай працы «Аб вылічальных ліках, з дадаткам да праблемы вырашальнасці»[10], Цьюрынг перафармуляваў вынікі Курта Гёдэля аб непаўнаце, замяняючы ўніверсальную арыфметычную фармальную мову Гёдэля тым, што зараз вядома як машына Цьюрынга, фармальныя і простыя элементы. Ён даказаў, што некаторыя такія машыны будуць здольныя выконваць любыя магчымыя матэматычныя вылічэнні, калі іх можна прадставіць у выглядзе алгарытму. Ён працягваў даказваць, што няма рашэння праблемы вырашальнасці, таму што праблема прыпынку для машыны Цьюрынга невырашальная, машына ніколі не спыніцца. Аднак яго доказ быў апублікаваны пасля эквівалентнага доказу Алонза Чорча, у якім выкарыстоўваліся лямбда-злічэнніberu, Алану не было вядома аб працы Чорча на той час[11].
У сваіх успамінах Цьюрынг пісаў, што ён быў расчараваны тым, што гэтай працай 1936 года зацікавіліся толькі два чалавекі. Гэта былі Генрых Шольц і Рычард Беван Брэйтвэйт.
Падыход Цьюрынга з'яўляецца значна больш даступным і інтуітыўна зразумелым. Алан заклаў новае разуменне паняцця «ўніверсальнай машыны» (машыны Цьюрынга), ідэі, што такая машына магла б выконваць задачы любой іншай машыны. Ці, іншымі словамі, гэта машына даказальна здольная на вылічэнне ўсяго, што можа быць вылічана. Машыны Цьюрынга і па сёння з'яўляюцца асноўным аб'ектам даследавання ў тэорыі вылічэнняў. У сваёй працы ён таксама ўводзіць паняцце вызначальнага ліку.
З верасня 1936 па ліпень 1938 года ён правёў большую частку свайго часу ў Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане, Нью-Джэрсі, дзе вучыўся ў Алонса Чорча. Акрамя матэматыкі Алан вывучаў крыптаграфію, а таксама пабудаваў тры з чатырох ступеней электра-механічнага бінарнага памнажальніка[8]. У чэрвені 1938 года ён атрымаў доктарскую ступень у Прынстане; яго дысертацыя ўводзіла паняцце звядзення паводле Цьюрынгаbeen, дзе машыны Цьюрынга былі дапоўнены так званымі аракуламі, што дало магчымасць вывучэння праблем, якія нельга вырашыць толькі машынай Цьюрынга.
Вярнуўшыся ў Кембрыдж, Алан наведваў лекцыі асноў матэматыкі Людвіга Вітгенштэйна[8]. Яны абодва спрачаліся і не згаджаліся адзін з адным; Цьюрынг абараняў фармалізм, а Вітгенштэйн сцвярджаў, што матэматыка не выяўляе ніякіх абсалютных ісцін. Акрамя таго, Цьюрынг таксама пачаў працаваць няпоўны рабочы дзень ва Урадавай школе кода і крыпталогіі.
Машына Цьюрынга
Любая інтуітыўна вылічальная функцыя з'яўляецца часткова рэкурсіўнай, або, эквівалентна, можа быць вылічана з дапамогай некаторай машыны Цьюрынга.
Алан Цьюрынг выказаў дапушчэнне (вядомае як тэзіс Чорча — Цьюрынга), што любы алгарытм у інтуітыўным сэнсе гэтага слова можа быць прадстаўлены эквівалентнай машынай Цьюрынга. Удакладненне ўяўлення аб вылічальнасці на аснове паняцця машыны Цьюрынга (і іншых эквівалентных ёй паняццяў) адкрыла магчымасці для строгага доказу алгарытмічнай невырашальнасці розных масавых праблем (гэта значыць праблем аб знаходжанні адзінага метада рашэння некаторага класа задач, умовы якіх могуць вар'іравацца ў вядомых межах). Найпрасцейшым прыкладам алгарытмічна невырашальнай масавай праблемы з'ўляецца так званая праблема дастасавальнасці алгарытму (якая завецца таксама праблемай прыпынку). Яна заключаецца ў наступным: патрабуецца знайсці агульны метад, які дазваляў бы для адвольнай машыны Цьюрынга (зададзенай праз сваю праграму) і адвольнага пачатковага стану стужкі гэтай машыны вызначыць, ці завершыцца праца машыны за канечны лік крокаў, ці будзе працягвацца неабмежавана доўга.
У 1945 годзе Цьюрынг быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі за яго ваенныя заслугі, але яго праца засталася тайнай на працягу многіх гадоў. Працуючы ў Блэтчлі парку, Цьюрынг атрымаў рэпутацыю дзівака. Джэк Гуд, крыптааналітык, які працаваў з ім, цытуе Рональда Левіна, які сказаў пра Цьюрынга:
…у першы тыдзень чэрвеня кожнага года ў Алана бываў востры прыступ сенечнай ліхаманкі, таму ён ехаў у офіс у процівагазе. Акрамя таго, яго веласіпед меў загану: праз пэўныя прамежкі часу абрываўся ланцуг. Замест таго, каб адрамантаваць веласіпед, Алан лічыў, колькі разоў трэба націснуць на педалі, а потым прыстасоўваў ланцуг рукамі. Яшчэ адно яго дзівацтва было ў тым, што ён прывязваў свой кубак да батарэі, каб яго не скралі[12].
За час працы ў Блэтчлі парку, Цьюрынг стаў добрым бегуном на доўгія дыстанцыі, часам бегаючы 64 кіламетры ў Лондан, калі яму было неабходна паспець на сустрэчу на высокім узроўні[13].
«Бомба» Цьюрынга-Вельхмана
На працягу некалькіх тыдняў пасля прыбыцця ў Блэтчлі Парк[14], Цьюрынг распрацаваў электрамеханічную машыну, якая магла дапамагчы ўзламаць «Энігму» хутчэй, чым польская распрацоўка «Бомба» 1938 года. Цьюрынгава машына была таксама названа «Бомбай», у гонар арыгінальнай польскай машыны. Ёсць меркаванне, што назву машына атрымала з-за характэрнага гуку пры працы, які нагадваў ціканне гадзінніка. «Бомба», дапрацаваная амерыканскім матэматыкам Горданам Вельхманам, стала асноўным і найбольш аўтаматызаваным сродкам, які выкарыстоўваўся для расшыфроўкі абароненага трафіка «Энігмы».
Джэк Гуд так характэрызуе англійскую вылічальную машыну:
Найбольш важны ўклад у распрацоўку крыптааналітычнай машыны «Бомба», я мяркую, быў зроблены Цьюрынгам. Яго думка, што вы маглі б выкарыстоўваць, па сутнасці, тэарэмы логікі, гучыць для непадрыхтаванага вуха даволі абсурднай, але менавіта, з супярэчнасцей можна выявіць усё[15].
Прынцып работы «Бомбы» заключаўся ў пераборы магчымых варыянтаў ключа шыфра і спроб расшыфроўкі тэксту, калі была вядомая частка адкрытага тэксту ці структура расшыфраванага паведамлення. Перабор ключоў выконваўся за кошт вярчэння механічных барабанаў. Для кожнага магчымага значэння ключа, зададзенага становішчамі ротараў (колькасць ключоў была роўнай прыкладна 1019 для сухапутнай «Энігмы» і 1022 для шыфравальных машын, якія выкарыстоўваліся ў падводных лодках), «Бомба» выконвала зверку з вядомым адкрытым тэкстам, што выконвалася электрычна. Першая ў Блэтчлі Парке «Бомба» Цьюрынга была запушчана 18 сакавіка1940 года. Канструкцыя «Бомбы» Цьюрынга была заснавана на дызайне аднайменнай машыны Рэеўскага.
«Бомба» магла чытаць паведамленні люфтвафэ. Праз паўгода ўдалася спроба ўзламаць і больш устойлівы шыфр крыгсмарынэ. Пазней, да 1943 года, Цьюрынг зрабіў адчувальны ўклад у стварэнне больш дасканалай дэшыфравальнай электронна-вылічальнай машыны «Калос», якая выкарыстоўвалася ў тых жа мэтах.
З 1945 па 1947 гады Алан жыў у Лондане[16] і распрацоўваў аўтаматычны разліковы рухавік (ACE) ў Нацыянальнай фізічнай лабараторыі. 19 лютага1946 года ён прадставіў дакумент, які апісваў прынцыпы пабудовы камп’ютараў з захоўваемымі праграмамі. Аднак нягледзячы на тое, што існавала магчымасць пабудовы ACE, праект быў адкладзены на нейкі час, бо ў пасляваенны час усё яшчэ трымалася атмасфера сакрэтнасці. Гэта вельмі расчаравала Цьюрынга. У канцы 1947 года Алан вярнуўся ў Кембрыдж. Пакуль ён там быў, Pilot ACE быў пабудаваны ў яго адсутнасць. Першы запуск рухавіка адбыўся 10 мая1950 года, ACE выкананаў сваю першую праграму.
У 1948 годзе Цьюрынг быў прызначаны лектарам на матэматычны факультэт у Манчэстэрскі ўніверсітэт. У 1949 годзе ён стаў намеснікам дырэктара вылічальнай лабараторыі ва ўніверсітэце і працаваў над праграмным забяспячэннем для аднаго з ранніх камп’ютараў з захоўваемымі праграмамі — Манчэстэр Марк 1. У гэты час ён працягваў рабіць больш абстрактныя працы. У кастрычніку 1950 года ў часопісе Mind Алан апублікаваў артыкул «Вылічальная тэхніка і інтэлект», дзе звярнуўся да праблемы штучнага інтэлекту і прапанаваў эксперымент, які стаў вядомы як тэст Цьюрынга, спрабуючы вызначыць стандарт для машыны, каб лічыць яе разумнай. Ідэя заключалася ў тым, што адзін або некалькі людзей павінны задаваць пытанні двум патаемным суразмоўцам і на падставе адказаў вызначаць, хто з іх машына, а хто чалавек. Калі не ўдавалася раскрыць машыну, якая маскіравалася пад чалавека, меркавалася, што машына разумная[17]. У працы Цьюрынг даў меркаванне, што замест стварэння праграмы для імітацыі розума дарослага чалавека, было б лепей імітаваць больш просты дзіцячы розум, а потым правесці курс навучання гэтай машыны. У адваротнай форме тэст Цьюрынга шырока выкарыстоўваецца ў Інтэрнэце; тэст CAPTCHA прызначаны для вызначэння, з’яўляецца карыстальнік чалавекам ці камп’ютарам.
У 1948 годзе, Цьюрынг, працуючы са сваім былым калегам, Дэвідам Чэмперноўнам, пачаў пісаць шахматныя праграмы для камп’ютараў, якія яшчэ не існавалі. У 1952 годзе, не маючы достаткова магутнага камп’ютара, каб выканаць праграму, Цьюрынг гуляў у гульню, у якой ён сам мадэляваў камп’ютар, з паўгадзіны робячы кожны ход. Гульня быля задакументавана[18]. Праграма Цьюрынга прайграла калегу Эліку Глену, але Алан сцвярджаў, што выйграў такім чынам гульню супраць жонкі Чэмперноўна.
Тэст Цьюрынга зрабіў значны ўклад у дэбаты адносна штучнага інтэлекту, якія працягваюцца і дагэтуль[19]. У 1948 годзе ён таксама вынайшаў метад LU раскладання, які сёння выкарыстоўваецца пры рашэнні ўраўненняў матрыцы[20].
Структураўтварэнне і матэматычная біялогія
Цьюрынг працаваў з 1952 года да самай сваёй смерці ў 1954 годзе над матэматычнай біялогіі, у прыватнасці, вывучаў марфагенез. Ён апублікаваў толькі адну працу на гэту тэму, якая называецца «Хімічныя асновы марфагенеза» ў 1952 годзе, высоўваючы гіпотэзы наконт структураўтварэння[21]. Яго галоўная цікавасць была арыентавана на разуменне філатаксіса, існаванне лікаў Фібаначы ў раслінных структур. Ён выкарыстоўваў рэакцыйна-дыфузійныя ўраўненні, якія адыгрываюць цэнтральную ролю ў галіне структураўтварэння. Таксама гэтая тэма была асветлена ў неапублікаваных працах, якія былі выдадзены ў 1992 годзе пад назвай Collected Works of A.M. Turing. Яго ўклад лічыцца асноўным у гэтай галіне.
Асуджэнне за непрыстойнасць
У студзені 1952 года Цьюрынг сустрэўся з Арнольдам Мюрэем ля кінатэатра ў Манчэстэры. Пасля сумеснага абеду Цьюрынг прапанаваў Мюрэю правесці разам з ім выхадныя ў сваім доме, запрашэнне было прынята, але Мюрэй так і не з'явіўся. Яны сустрэліся зноў у Манчэстэры ў наступны панядзелак, калі Мюрэй пагадзіўся зайсці да Цьюрынга. Праз некалькі тыдняў Мюрэй наведаў дом Цьюрынга зноў, і, мабыць, правёў там ноч.
Пасля Мюрэй з дапамогай саўдзельніка ўварваўся ў дом Цьюрынга, Алан паведаміў пра злачынства ў паліцыю. Падчас следства Цьюрынг прызнаў, што меў сексуальную сувязь з Мюрэем. Гомасексуальныя дзеянні былі незаконнымі на той момант у Злучаным Каралеўстве, таму Цьюрынгу было прад'яўлена абвінавачванне ў грубай непрыстойнасці на падставе артыкула 11 папраўкі крымінальнага закона 1885 года за тое ж злачынства, па якім быў асуджаны Оскар Уайльд больш чым пяцьдзясят гадоў да гэтага.
Цьюрынгу быў дадзены выбар паміж турэмным зняволеннем і ўмоўным тэрмінам са згодай прайсці гарманальнае лячэнне, накіраванае на скарачэнне лібіда. Ён выбраў другое і быў падвергнуты хімічнай кастрацыі з дапамогай ін'екцый гармону эстрагену[22]. Прызнанне Алана прывяло да сумненняў у яго добранадзейнасці, і яму забаранілі працягваць сваю крыптаграфічную працу з Цэнтрам урадавай сувязі.
Смерць
8 чэрвеня1954 года асабісты прыбіральшчык Цьюрынга знайшоў яго мёртвым, Алан памёр у папярэдні дзень. Анатаміраваннем было ўстаноўлена, што прычынай смерці было атручванне цыянідам. Каля яго цела быў знойдзены надкусаны яблык, і хоць яблык не быў правераны на цыянід, была выказана здагадка, што гэта быў сродак, з дапамогай якога смяротная доза была дастаўлена. Следства ўстанавіла, што ён пакончыў жыццё самагубствам. Цьюрынг быў крэміраваны 12 чэрвеня1954 года. Яго маці сцвярджала, што прыём цыяніду быў выпадковасцю, выкліканай нядбайным захоўваннем яе сынам лабараторных хімічных рэчываў. Біёграф Эндру Ходжэз мяркуе, што Цьюрынг, магчыма, пакончыў з сабой такім чынам, каб не засмучаць сваёй маці[8].
↑Lewin, Ronald (1978). Ultra Goes to War: The Secret Story. Classic Military History (Classic Penguin ed.). London, England: Hutchinson & Co (published 2001). ISBN 978-1-56649-231-7.
Dolina Suchej Wody Gąsienicowej Dolina Suchej Wody Gąsienicowej Dolina Suchej Wody Gąsienicowej Lage Woiwodschaft Kleinpolen, Polen Gewässer Sucha Woda Gąsienicowa Gebirge Hohe Tatra, Westtatra Tatra, Karpaten Geographische Lage 49° 15′ 54″ N, 20° 1′ 53″ O49.26520.0313888888892301Koordinaten: 49° 15′ 54″ N, 20° 1′ 53″ O Dolina Suchej Wody Gąsienicowej (Kleinpolen) Höhe 1000 bis 2301 m n....
Коно Кадзухіса Особисті дані Народження 30 грудня 1950(1950-12-30) (72 роки) Хіросіма, Японія Громадянство Японія Позиція Захисник Професіональні клуби* Роки Клуб І (г) 1969–1980 Хітачі () Національна збірна Роки Збірна І (г) 1974 Японія 1 (0) * Ігри та голи за професіональні клу...
Парубоцька вечірка Парубоцька вечірка[1] (парубоцький вечір[2], вечірка нареченого) — весільний обряд, день перед весіллям. Вечірка нареченого зі своїми неодруженими однолітками — прощання з холостяцьким життям. У східних слов'ян поширена не усюди. У Західн...
Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Februari 2023. Perkampungan tradisional Tinggam Kajai Tinggam Kajai adalah sebuah perkampungan tradisional Minangkabau yang berada di Kabupaten Pasaman Barat, Sumatera Barat.[1][2] Perkampungan ini lebih tepatnya berada di Nagari Kajai, Kecamatan Tal...
2009 UEFA Women's Under-19 ChampionshipTournament detailsHost countryBelarusDates13–25 JulyTeams8 (from 1 confederation)Final positionsChampions England (1st title)Runners-up SwedenTournament statisticsMatches played15Goals scored50 (3.33 per match)Attendance41,544 (2,770 per match)Top scorer(s) Sofia Jakobsson(5 goals)Best player(s) Ramona Bachmann← 2008 2010 → International football competition The UEFA Women's Under-19 Championship 2009 Final Tou...
بطولة العالم للشطرنج 1929معلومات عامةالرياضة شطرنج البطولة بطولة العالم للشطرنج النسخة 13 الفترة 1929 البداية 12 نوفمبر 1929 المكان فيسبادن عدد الجولات 25 الموسمالبطل ألكسندر أليخين المواسمبطولة العالم للشطرنج 1927 بطولة العالم للشطرنج 1934 تعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات أل...
Reusable writing surface For other uses, see Blackboard (disambiguation). Chalkboard redirects here. For other uses, see Chalkboard (disambiguation). BlackboardNASA scientist Homer E. Newell Jr. explaining principles of altitude, pressure, and temperature, c. 1973Other namesChalkboard, writing-boardUsesReusable writing surface on which text or drawings are made A blackboard or a chalkboard is a reusable writing surface on which text or drawings are made with sticks of calcium sulphate or ca...
Japanese filmmaker Minoru Kawasaki河崎実Born (1958-08-15) August 15, 1958 (age 65)Tokyo, JapanNationalityJapaneseEducationMeiji UniversityOccupations Film director film producer screenwriter Years active1983–present Minoru Kawasaki (河崎実), born 15 August 1958, is a Japanese filmmaker, best known for low-budget parody films featuring surreal humour and traditional practical effects. Kawasaki began his career with mostly self-financed work, including the Den-Ace short films,...
Michael HoganHogan, 2011Tinggi6' (1.83 m)Suami/istriSusan Hogan Michael Hogan (dilahirkan di Kirkland Lake, Ontario, Kanada) ialah seorang aktor Kanada. Hogan kini memerankan Kolonel Saul Tigh di TV serial Sci Fi Channel Battlestar Galactica. Pranala luar Michael Hogan di IMDb (dalam bahasa Inggris) Wikimedia Commons memiliki media mengenai Michael Hogan. Pengawasan otoritas Umum ISNI 1 VIAF 1 WorldCat Perpustakaan nasional Spanyol Prancis (data) Amerika Serikat Lain-lain SUDOC (Prancis) 1 Ar...
2008 book by M. J. Sullivan This article is an autobiography or has been extensively edited by the subject or by someone connected to the subject. It may need editing to conform to Wikipedia's neutral point of view policy. There may be relevant discussion on the talk page. (September 2011) (Learn how and when to remove this template message) Necessary Heartbreak AuthorM.J. SullivanCountryUnited StatesLanguageEnglishGenreNovelPublisheriUniversePublication date29 September 2008Media typePr...
Cet article est une ébauche concernant une association. Vous pouvez partager vos connaissances en l’améliorant (comment ?) selon les recommandations des projets correspondants. Société d'émulation des Côtes-d'ArmorHistoireFondation 1861CadreType Société savanteForme juridique Association déclaréeDomaine d'activité Histoire localeSiège Saint-BrieucPays FranceOrganisationPrésident Geoffroy de LonguemarPrésident d'honneur Gilbert GuyonSecrétaire général Marie-Laetit...
Spanish basketball player In this Catalan name, the first or paternal surname is Jofresa and the second or maternal family name is Prats; both are generally joined by the conjunction i. Rafa JofresaPersonal informationBorn (1966-09-22) September 22, 1966 (age 57)Barcelona, SpainNationalitySpanishListed height6 ft 0 in (1.83 m)Listed weight180 lb (82 kg)Career informationNBA draft1988: undraftedPlaying career1983–2003PositionPoint guardNumber5Career hist...
World Wrestling Entertainment pay-per-view event The Great American BashPromotional poster featuring Torrie WilsonPromotionWorld Wrestling EntertainmentBrand(s)SmackDown!DateJune 27, 2004CityNorfolk, VirginiaVenueNorfolk ScopeAttendance6,500[1]Buy rate238,000[2]Tagline(s)Join Our PartyPay-per-view chronology ← PreviousBad Blood Next →Vengeance The Great American Bash chronology ← Previous2000 Next →2005 SmackDown! major events chronology ← Pr...
Princely state of colonial India Bijawar StatePrincely State1765–1950 Coat of arms Bijawar State in the Imperial Gazetteer of IndiaArea • 19012,520 km2 (970 sq mi)Population • 1901 110,500 HistoryHistory • Established 1765• Independence of India 1950 Succeeded by India This article incorporates text from a publication now in the public domain: Chisholm, Hugh, ed. (1911). Bijawar. Encyclopædia Britannica. Vol. 3 ...
The following is a list of Clarivate Citation Laureates in Physics, considered likely candidates to win the Nobel Prize in Physics.[1] Laureates 2008 2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2022 2021 2022 2023 Citation Laureates Nationality Motivations Institute 2008[2] 2010 Andre Geim (born 1958) Netherlands United Kingdom for their discovery and analysis of graphene. University of Manchester 2010 Konstantin Novoselov (born 1974) Russia Un...
У этого термина существуют и другие значения, см. Контраст (значения). Версии одного и того же изображения с различной контрастностью Контра́ст (фр. contraste) — в оптике (сенситометрии и фотометрии) разница в характеристиках различных участков изображения, способность ...
Animasi simulasi lensa gravitasi disebabkan oleh sebuah lubang hitam Schwarzschild melewati planar garis pandang ke latar belakang galaksi. Pada sekeliling dan saat penyelarasan yang tepat (syzygy) lensa ekstrim dari cahaya teramati Bagian dari seri artikel mengenaiRelativitas umum G μ ν + Λ g μ ν = 8 π G c 4 T μ ν {\displaystyle G_{\mu \nu }+\Lambda g_{\mu \nu }={8\pi G \over c^{4}}T_{\mu \nu }} PengantarSejarah Rumus matematis SumberUj...
Aspect of history For broader coverage of this topic, see History of ballooning. L'Entreprenant at the Battle of Fleurus (1794) Balloons and kites were the first inventions used in aerial warfare and their primary role was observation. Balloons provided a reliable and stable means of elevating an observer high over the battlefield to obtain a birds-eye view of troop positions and movements. An early instrument of aerial intelligence collection, they were also useful for creating accurate batt...
Mirlo indio Macho en Coonoor, Tamil Nadu, India.Estado de conservaciónPreocupación menor (UICN 3.1)[1]TaxonomíaReino: AnimaliaFilo: ChordataClase: AvesOrden: PasseriformesFamilia: TurdidaeGénero: TurdusEspecie: T. simillimusJerdon, 1839[editar datos en Wikidata] El mirlo indio (Turdus simillimus) es una especie de ave paseriforme de la familia Turdidae propia de la India y Sri Lanka.[2] Descripción El mirlo indio mide entre 19–20 centímetros d...