Год
|
Лаўрэат
|
Прычына прысуджэння
|
1966
|
Алан Дж. Перліс
|
За яго ўплыў у галіне абагульненых тэхнік праграмавання і пабудавання кампілятараў.
|
1967
|
Морыс Уілкс
|
Прафесар Уілкс найболей вядомы як праекціроўшчык EDSAC, першага камп’ютара, які дапускаў унутранае захоўванне праграм. Пабудаваны ў 1949 годзе, EDSAC выкарыстоўваў памяць на лініях затрымкі. Ён таксама вядомы, у сааўтарстве з Вілерам і Гілам, як аўтар кнігі «Preparation of Programs for Electronic Digital Computers», 1951 года, у якой уводзіцца найважнейшае паняцце бібліятэкі.
|
1968
|
Рычард Хэмінг
|
За працы ў галіне лікавых метадаў, сістэм аўтаматычнага кадзіравання, кодаў выяўлення і выпраўлення памылак
|
1969
|
Марвін Мінскі
|
За піянерскія працы па праблеме штучнага інтэлекта
|
1970
|
Джэймс Уілксан
|
За яго даследаванні ў галіне вылічальнага аналізу, якія садзейнічалі выкарыстанню высокаскорасных лічбавых камп'ютараў і набылі асаблівае значэнне ў святле яго прац па вылічэннях у лінейнай алгебры і «адваротным» аналізе памылак
|
1971
|
Джон Мак-Карці
|
Лекцыя доктара Мак-Карці «Сучасны стан даследаванняў па штучным інтэлекце» асвятляе стан рэчаў у галіне, якая абавязана многімі істотнымі поспехамі яго працам
|
1972
|
Эдсгер Дэйкстра
|
За фундаментальны ўклад у праграмаванне як высокі інтэлектуальны выклік; за красамоўную настойлівасць і практычную дэманстрацыю таго, што праграмы павінны быць складзены правільна, а не проста адладжаныя; за асвятленне праблем, якія ляжаць у аснове распрацоўкі праграм
|
1973
|
Чарлз Бахман
|
За яго выдатны ўклад у тэхналогіі баз даных
|
1974
|
Дональд Кнут
|
За яго вялізны ўклад у аналіз алгарытмаў, распрацоўку моў праграмавання, асабліва за стварэнне шырока вядомай серыі кніг пад агульнай назвай «Мастацтва праграмавання»
|
1975
|
Алан Ньюэл Герберт Сайман
|
За іх агульныя намаганні на працягу дваццаці гадоў, у пачатку сумесна з Дж. К. Шоу, у складзе карпарацыі RAND, пазней разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкімі групамі універсітэта Карнегі-Мелан, адзначыліся фундаментальным укладам у штучны інтэлект, псіхалогію механізмаў чалавечага ўспрымання і апрацоўку спісаў
|
1976
|
Майкл Рабін Дана Скот
|
За іх агульны артыкул пад назвай ”Канечныя аўтаматы і праблема вырашальнасці для іх”, у якой была прапанавана ідэя недэтэрмінаванага аўтамата, канцэпцыі, якая даказала пазней сваю выключную каштоўнасць. Іх артыкул, які стаў класічным, паслужыў крыніцай натхнення для многіх наступных прац у гэтай галіне
|
1977
|
Джон Бэкус
|
За яго глыбокі, станоўчы, не пазбаўлены працяглага ўплыву ўклад у праектаванне практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, у прыватнасці за яго працу над мовай Фартран, і яго арыгінальную публікацыю па фармалізацыі спецыфікацый моў праграмавання
|
1978
|
Роберт Флойд
|
За яго несумненны ўплыў на метадалогію стварэння эфектыўнага і надзейнага праграмнага забяспечэння і за яго дапамогу ў станаўленні такіх галін камп'ютарных навук, як тэорыя парсінга, семантыка моў праграмавання, аўтаматычная верыфікацыя праграм, аўтаматычнае праграмаванне і аналіз алгарытмаў
|
1979
|
Кенет Айверсан
|
За яго піянерскую працу ў галіне моў праграмавання і матэматычнага запісу, якія мелі вынікам тое, што зараз вядома сярод спецыялістаў як APL, за яго ўклад у рэалізацыю інтэрактыўных сістэм, выкарыстанне APL у адукацыйных мэтах, а таксама ў тэорыю і практыку моў праграмавання
|
1980
|
Ч. Энтані Р. Хоар
|
За яго фундаментальны ўклад у вызначэнне і распрацоўку моў праграмавання”
|
1981
|
Эдгар Код
|
За яго фундаментальны і працяглы ўклад у тэорыю і практыку сістэм кіравання базамі даных, асабліва рэляцыйнага тыпу
|
1982
|
Стывен Артур Кук
|
За істотны прагрэс, дасягнуты ім у разуменні складанасці вылічэнняў. Яго праца легла ў аснову тэорыі NP-поўнасці. Даследаванне ўласцівасцей і меж гэтага класа стала адным з найважнейшых напрамкаў тэорыі вылічальных сістэм за апошнія дзесяць гадоў
|
1983
|
Кен Томпсан Дэніс Рычы
|
За іх распрацоўку агульнай тэорыі аперацыйных сістэм і ў прыватнасці за рэалізацыю аперацыйнай сістэмы UNIX
|
1984
|
Ніклаўс Вірт
|
За распрацоўку паслядоўнасці інавацыйных камп'ютэрных моў EULER, ALGOL-W, Pascal, MODULA і Oberon
|
1985
|
Рычард Карп
|
За яго працяглы ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы распрацоўку эфектыўных алгарытмаў для сеткавых патокаў і іншых задач камбінаторнай аптымізацыі, атаясамліванне вылічальнасці за палінаміальны час з інтуітыўным паняццем алгарытмічнай эфектыўнасці і, асабліва, за ўклад у тэорыю NP-поўнасці
|
1986
|
Джон Хопкрафт Роберт Тар'ян
|
За фундаментальныя дасягненні ў дызайне і аналізе алгарытмаў і структур даных
|
1987
|
Джон Кок
|
За значны ўклад у дызайн і тэорыю кампілятараў, архітэктуру вялікіх сістэм і распрацоўку камп'ютараў са скарочаным наборам каманд (RISC)
|
1988
|
Айвен Сазерленд
|
За яго наватарскі і дальнабачны ўклад у камп'ютарную графіку, пачынаючы з Sketchpad і працягваючы пасля яго.
|
1989
|
Уільям Кахан
|
За фундаментальны ўклад у лікавы аналіз. Адзін з вядучых спецыялістаў па вылічэннях з плаваючай кропкай. Кахан прысвяціў сябе задачы «зрабіць свет бяспечным для лікавых вылічэнняў»
|
1990
|
Фернанда Карбата
|
За яго наватарскую працу па арганізацыі канцэпцый і кіраўніцтву распрацоўкай універсальных буйнамаштабных камп'ютэрных сістэм з падзелам часу і рэсурсаў, CTSS і Multics
|
1991
|
Робін Мілнер
|
За тры розных паўнавартасных дасягненні: 1) LCF, які аўтаматызуе доказы ў логіцы вылічаных функцый Скота, відаць першы, інструмент аўтаматызаванага канструявання доказаў, пабудаваны на тэарэтычным падмурку і пры гэтым карысны на практыцы; 2) ML, першая мова праграмавання, якая выкарыстоўвае паліморфны вывад тыпаў разам з тыпізаваным механізмам апрацоўкі памылак; 3) CCS, агульная тэорыя паралельных вылічэнняў. Таксама ён сфармуляваў і развіў поўную абстракцыю, тэорыю аб сувязі паміж аперацыйнай і дэнатацыйнай семантыкамі
|
1992
|
Батлер Лэмпсан
|
За ўклад у распрацоўку размеркаваных персанальных вылічальных асяроддзяў і тэхналогій для іх рэалізацыі: працоўныя станцыі, сеткі, аперацыйныя сістэмы, сістэмы праграмавання, дысплеі, бяспеку і абмен дакументамі
|
1993
|
Юрыс Хартманіс Рычард Стэрнс
|
У знак прызнання іх асноўнай працы, якая заклала асновы тэорыі складанасці вылічэнняў
|
1994
|
Эдвард Фейгенбаўм Радж Рэдзі
|
За наватарства ў распрацоўцы і стварэнні буйнамаштабных сістэм штучнага інтэлекту, дэманстрацыю практычнай важнасці і патэнцыяльнага камерцыйнага ўплыву тэхналогіі штучнага інтэлекту
|
1995
|
Мануэль Блюм
|
У знак прызнання яго ўкладу ў асновы тэорыі складанасці вылічэнняў і яе прымянення ў крыптаграфіі і верыфікацыі праграм
|
1996
|
Амір Пнуэлі
|
За асноўную працу па ўключэнні часовай логікі ў камп'ютарныя навукі і за выдатны ўклад у верыфікацыю праграм і сістэм
|
1997
|
Дуглас Энгельбарт
|
За натхняльнае бачанне будучыні інтэрактыўных вылічэнняў і вынаходніцтва ключавых тэхналогій, якія дапамогуць яго рэалізаваць
|
1998
|
Джым Грэй
|
За важны ўклад у даследаванне баз даных, даследаванне апрацоўкі транзакцый і тэхнічнае лідэрства у рэалізацыі сістэм
|
1999
|
Фрэдэрык Брукс
|
За значны ўклад у архітэктуру камп'ютараў, аперацыйныя сістэмы і распрацоўку праграмнага забеспячэння
|
2000
|
Эндру Яо
|
У знак прызнання яго фундаментальнага ўкладу ў тэорыю вылічэнняў, уключаючы заснаваную на складанасці тэорыю генерацыі псеўдавыпадковых лікаў, крыптаграфію і складанасць сувязі
|
2001
|
Олі-Ёхан Далеч Крыстэн Нюгорд
|
За ідэі, фундаментальныя для з'яўлення аб'ектна-арыентаванага праграмавання, дзякуючы распрацоўцы моў праграмавання Simula I і Simula 67
|
2002
|
Рональд Рывест Адзі Шамір Леанард Адлеман
|
За іх геніяльны ўклад у практычнае прымяненне крыптаграфіі з адкрытым ключом
|
2003
|
Алан Кэй
|
За рэалізацыю многіх ідэй, якія ляжаць у аснове сучасных аб'ектна-арыентаваных моў праграмавання, кіраўніцтва камандай, якая распрацавала Smalltalk, і за фундаментальны ўклад у персанальныя камп'ютары
|
2004
|
Вінтан Серф Роберт Кан
|
За наватарскую працу па міжсеткавых узаемадзеяннях, уключаючы распрацоўку і ўкараненне асноўных пратаколаў сувязі ў Інтэрнеце, TCP/IP, і за натхнёнае лідэрства ў стварэнні сетак
|
2005
|
Петэр Наур
|
За фундаментальны ўклад у распрацоўку моў праграмавання і стварэнне ALGOL 60, у распрацоўку кампілятара, а таксама ў мастацтва і практыку камп'ютарнага праграмавання
|
2006
|
Фрэнсіс Ален
|
За наватарскі ўклад у тэорыю і практыку аптымізацыі метадаў кампіляцыі, які заклаў аснову сучасных аптымізуючых кампілятараў і аўтаматычнага паралельнага выканання
|
2007
|
Эдмунд Кларк Ален Эмерсан Іосіф Сіфакіс
|
За іх ролю ў развіцці праверкі мадэляў у высокаэфектыўную тэхналогію праверкі, шырока распаўсюджаную ў апаратных і праграмных галінах
|
2008
|
Барбара Ліскоў
|
За ўклад у практычныя і тэарэтычныя асновы мовы праграмавання і праектавання сістэм, асабліва звязаныя з абстракцыяй даных, устойлівасцю да памылак і размеркаванымі вылічэннямі
|
2009
|
Чарльз Тэкер
|
За наватарскія дызайн і рэалізацыю Xerox Alto, першага сучаснага персанальнага камп'ютара, а таксама за яго ўклад у Ethernet і планшэтны камп’ютар
|
2010
|
Леслі Вэліант
|
За трансфармацыйны ўклад у тэорыю алгарытмаў, уключаючы тэорыю верагодна прыблізна правільнага навучання (англ.: Probably approximately correct (PAC) learning), складанасць пералічэння і алгебраічных вылічэнняў, а таксама тэорыю паралельных і размеркаваных вылічэнняў
|
2011
|
Джуда Перл
|
За фундаментальны ўклад у штучны інтэлект праз распрацоўку вылічэння для імавернасных і прычынна-следчых разважанняў
|
2012
|
Сільвіа Мікалі Шафі Гольдвасер
|
За пераўтваральную працу, якая заклала тэарэтычна складаныя асновы навукі аб крыптаграфіі, і пры гэтым увяла новыя метады эфектыўнай праверкі матэматычных доказаў у тэорыі складанасці вылічэнняў
|
2013
|
Леслі Лэмпарт
|
За фундаментальны ўклад у тэорыю і практыку размеркаваных і паралельных сістэм, у прыватнасці, за вынаходніцтва такіх паняццяў, як прычыннасць і лагічны гадзіннік, бяспека і жывучасць, рэпліцыраваныя канечныя аўтаматы і паслядоўная ўзгодненасць
|
2014
|
Майкл Стоўнбрэйкер
|
За фундаментальны ўклад у канцэпцыі і практыкі, якія ляжаць у аснове сучасных сістэм баз даных
|
2015
|
Уітфілд Дзіфі Марцін Хелман
|
За фундаментальны ўклад у сучасную крыптаграфію
|
2016
|
Цім Бернерс-Лі
|
За вынаходніцтва World Wide Web, першага вэб-браўзера і асноўных пратаколаў і алгарытмаў, якія дазваляюць маштабаваць Інтэрнэт
|
2017
|
Джон Хэнэсі Дэвід Патэрсан
|
За наватарскі сістэматычны колькасны падыход да распрацоўкі і ацэнкі камп'ютарных архітэктур, якія маюць працяглы ўплыў на індустрыю мікрапрацэсараў
|
2018
|
Джошуа Бенджыа Джэфры Хінтан Ян Лекан
|
За канцэптуальныя і інжынерныя прарывы, якія зрабілі глыбокія нейронныя сеткі важным кампанентам вылічальных прылад
|
2019
|
Эд Кэтмел Пэт Ханрахан
|
За фундаментальны ўклад у 3D-камп'ютарную графіку і ўплыў створаных камп'ютарам вобразаў (англ.: computer-generated imagery (CGI)) на кінавытворчасць і іншыя сферы
|
2020
|
Альфрэд Аха Джэфры Ульман
|
За фундаментальныя алгарытмы і тэорыю, якія ляжаць у аснове рэалізацый моў праграмавання, і за іх сінтэз у вельмі ўплывовых кнігах, якія выхавалі пакаленні інфарматыкаў
|
2021
|
Джэк Дангара
|
За наватарскі ўклад у лікавыя алгарытмы і бібліятэкі, якія дазволілі вылічальным праграмам ісці ў нагу з экспаненцыяльным развіццём абсталявання на працягу больш як чатырох дзесяцігоддзяў
|
2022
|
Роберт Меткалф
|
За вынаходніцтва, стандартызацыю і камерцыялізацыю Ethernet
|