Адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Дунайскімі княствамі

Малдаўска-вялікалітоўскія адносіны
Вялікае Княства Літоўскае і Малдаўскае княства
Вялікае Княства Літоўскае
Вялікае Княства Літоўскае
Шаблон:Сцягафікацыя/Малдаўскае княства
Малдаўскае княства
Іншае
Усталяваныя 1369

Адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Малдаўскім княствам былі блізкімі, нават да ўладарства князёў з дынастыі Гедзімінавічаў у Малдавіі. У XIV стагоддзі, пасля бітвы на Сініх Водах у 1363 годзе, Малдаўскае княства далучыла вялікія тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Перамога пад Сінімі Водамі ўмацавала сувязі паміж княствамі[1].

Адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Валашскім княствам былі менш блізкімі, але таксама дастаткова сяброўскімі. Напрыклад у 1403 годзе валашскі ваявода Мірча I Стары зацвердзіў пагадненне са «сваім сябрам Ягайлам». Такое сама пагадненне заключана ў 1411 годзе[2].

Малдаўска-вялікалітоўскія адносіны

Карыят, князь навагарадскі. Роданачальнік Карыятавічаў

Ужо пры «первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир».

Вызначэнне малдаўска-вялікалітоўскай мяжы

У 1362 годзе адбылася Бітва на Сініх Водах. Вялікі князь літоўскі Альгерд скарыстаўся ўнутранай бязладзіцай у Залатой Ардзе, пасля гібелі ханаў Джанібека і Бердыбека, і пачаў ваенную кампанію на татарскія землі[3]. У баі праявілі сябе Карыятавічы, сыны князя навагрудскага Карыята, аднаго з сыноў Гедзіміна.

Пасля перамогі Альгерд уключыў у склад сваёй дзяржавы Падолле і частку Дзікага поля, пашырыў такім чынам свае ўладанні далёка на поўдзень, нават да Чорнага мора. Гэта азначала першую ў гісторыю мяжу Вялікага Княства Літоўскага і Малдаўскага княства.

Падолле было перададзена пляменнікам Альгерда, якія ўдзельнічалі ў бітве: Аляксандру, Юрыю, Канстанціну і Фёдару — сынам Карыята[4]. Перамога Альгерда і прыход на Падолле Карыятавічаў умацавалі Малдаўскае княства. Падолле, пад уладай Карыятавічаў, разам з Брацлаўшчынай, якой ужо валодаў Канстанцін Карыятавіч, утварыла Падольскае княства, дзе Канстанцін стаў першым князем.[5]

Канстанцін Карыятавіч быў васалам вялікага князя літоўскага і ўладарыў разам са сваімі братамі.

У 1352 годзе Юрый Карыятавіч і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі Кейстутам і Любартам у пачатку 1360-х гадоў. Юрыя і Аляксандра выгналі з іх уладанняў каля 1362 года, яны ўцяклі ў Польшчу да двара Казіміра ІІІ[6].

Вайна супраць Крэўскай уніі
Фёдар Карыятавіч, партрэт работы невядомага мастака XVIII ст.
Фёдар Карыятавіч, партрэт работы невядомага мастака XVIII ст.
Дата 1392-1394
Прычына Незадаволенасць заключэннем Крэўскай уніі
Вынік Перамога Вітаўта і Ягайла
Праціўнікі
Кааліцыя
Пры падтрымцы
Камандуючыя

Малдавія ў польска-вялікалітоўскіх саюзах

Кіраванне Пятра I

У 1387 годзе Пётр I Мушат, першы гаспадар Малдавіі з дынастіі Мушатаў, прынёс прысягу польскаму каралю Уладзіславу II Ягайла[7]. Ён уключыў Малдаўскае княства ў сістэму польска-літоўскіх саюзаў. У пачатку 1388 года Ягайла папрасіў у Пятра чатыры тысячы рублёў срэбрам у доўг на тры гады, абяцаючы Пакуцце ў якасці закладу. 10 лютага 1388 года Пётр I Мушат паслаў яму 3 тысячы рублёў срэбрам.

Кіраванне Рамана I

Згодна з Крэўскай уніяй, літоўскі вялікі князь Ягайла, які ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай, быў абвешчаны польскім каралём. Гэта абвяшчала стварэнне асабістай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам. Гэты новы палітычны расклад падзей прымусіў многіх князёў, у тым ліку і Фёдара Карыятавіча, перагледзець свае палітычныя арыентацыі[8].

Вайна супраць Крэўскай уніі

Пасля падпісання Крэўскай уніі ў 1385 годзе Фёдар Карыятавіч быў вымушаны шукаць новыя саюзы і ўступіў у кааліцыю з кіеўскім князем Уладзімірам Альгердавічам, ноўгарадскім князем Карыбутам Альгердавічам і віцебскім князем Свідрыгайлам Альгердавічам. Гэты альянс меў мэтай супрацьстаяць новаму палітычнаму ўплыву Польшчы.

Як і яго брат, Раман прысягнуў на вернасць польскаму каралю Ягайла. Аднак, з цягам часу ён змяніў сваю пазіцыю і выступіў супраць Польскага каралеўства, уступіўшы ў кааліцыю з Фёдарам Карыятавічам. Падчас гэтага саюзу малдаўскія атрады актыўна абаранялі многія гарады Падолля, удзельнічаючы ў шэрагу баявых дзеянняў супраць прыхільнікаў Уніі, у тым ліку Барыса Карыятавіча.

У гэты перыяд Фёдар Карыятавіч звярнуўся па дапамогу да вугорскага караля Сігізмунда, спадзяючыся на падтрымку ў аднаўленні венгерскага панавання ў Малдаўскім княстве.

Восенню 1393 года польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта распачалі паспяховую ваенную кампанію і захапілі Брацлаў, а таксама шмат іншых падольскіх гарадоў. Падолле было перададзена пад кіраванне ваяводы Несціса, якому на дапамогу прыбылі малдаўскія і венгерскія атрады.

Нягледзячы на магутныя ўмацаванні падольскіх крэпасцяў, на якія князь спадзяваўся, што яны вытрымаюць аблогу да падыходу венгерскай арміі, Вітаўт атрымаў кантроль над Брацлавам і Сакальцам. У Камянцы жыхары ўначы ўпусцілі літоўцаў у горад, што дазволіла войскам Вітаўта ўзяць яго без вялікіх страт.

Ваявода Нясжал прадэманстраваў веды аб рэгіёне, указаўшы на ўмацаванні ў Смотрычы, Скале і Чарлёным гарадку. Камянец, аднак, вялікі князь перадаў польскаму рыцару і магнату Спытку з Мельштына.

У выніку гэтых падзей Раман трапіў у палон да палякаў. У 1394 годзе ён быў вымушаны саступіць малдаўскі трон сыну Штэфану I, які быў польска-літоўскім стаўленікам. Фёдар Карыятавіч адмовіўся памірыцца з Ягайлам, як гэта зрабілі іншыя Гедымінавічы. Замест гэтага ён перадаў свае правы на Падолле венгерскаму каралю, за што атрымаў у замену жупы Бераг і Шараш, а ў 1396 годзе — пажыццёвае валоданне Мукачаўскай і Макавіцкай дамініямі. Фёдар абраў сваёй рэзідэнцыяй горад Мукачэва, дзе ён заснаваў Свята-Мікалаеўскі манастыр з бібліятэкай, які доўгі час быў галоўным культурным цэнтрам Закарпацця.

Фёдар Карыятавіч актыўна ўмацоўваў і развіваў гаспадарку ў сваёй дамініі, падтрымліваў праваслаўную веру і культуру Русі[9]. Жонка князя, Вольга, верагодна, дачка бана Босніі, пабудавала жаночы манастыр на Сарочынскай гары, вышэй за вёску Падгараны. Ён быў разбураны ў XVI стагоддзі.

Кіраванне Штэфана I

Штэфан I заняў трон пры моцнай падтрымцы Каралеўства Ягелонаў. У 1395 годзе ён прызнаў сюзерэнітэт Польшчы, што зрабіла яго важнай фігурам у польска-літоўскай палітыцы. Унутраная палітыка княства ў часы Штэфана I характарызавалася аднаўленнем актыўнай дзейнасці гаспадарскай канцылярыі, што спрыяла ўмацаванню ўлады і стабільнасці.

Штэфан ажаніўся са сваячкай Ягайла, што яшчэ больш умацавала сувязі з польскай каралеўскай сям’ёй. У 1399 годзе малдаўскія атрады ўдзельнічалі на баку літоўскага князя Вітаўта ў знакамітай бітве з ардынцамі на рацэ Ворскла. Гэтая бітва завяршылася амаль поўным знішчэннем літоўскага войска, і Вітаўт ледзь уратаваўся, здолеўшы збегчы з поля бою з невялікай дружынай.

Паводле некаторых крыніц, Штэфан загінуў падчас гэтай бітвы, аднак ні адна летапіс або іншая гістарычная крыніца не пацвярджае дакладна, што менавіта ў бітве на Ворскле Штэфан I Мушат загінуў.

Адносіны падчас уніі

Не выключана, што на мяжы XIV—XV стагоддзяў Малдова пэўны час была васалам Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта пацвярджаецца хрысавулем гаспадара Аляксандра Добрага (1400—1432), ад 30 чэрвеня 1401 года, у якім згаданы «господин наш, великий князь Витовт». Аднак больш характэрнымі былі роўнапраўныя двухбаковыя пагадненні паміж княствамі.

Вядомыя дагаворы, заключаныя паміж ВКЛ і Малдовай, датуюцца 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага ордэна), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, і 1554 гадамі. З 1420-х да 1480-х гадоў ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку Малдаўскаму княству ў барацьбе супраць агрэсіі Асманскай імперыі.

Калі ў 1509 годзе Жыгімонт I Стары, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, прапанаваў удзел Літве, ён атрымаў адказ ад паноў-рады: «Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми… Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже ўховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушон». Гэты адказ адлюстроўвае нежаданне Літвы ўцягвацца ў канфлікт з Малдаўскім княствам.

Еўдакія Апелькаўна

На сойме ў Вільні ў 1532 годзе прадстаўнікі Жыгімонта Старога зноў прасілі дазволу выкарыстоўваць літоўскія войскі супраць Малдовы. Аднак паны-рада адказалі «около того намовяли зъ рыцерством великого князьства», але яно «произволить на то» не рачыла, беручы пад увагу «записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ».

Блізкасць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдаўскага княства спрыяла іх культурнаму збліжэнню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства, якая да канца XVII стагоддзя была афіцыйнай, адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт Рыгор Цамблак у сярэдзіне XV стагоддзя зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдаўскага княства.

Беларускі друкар Самуіл Рагаля стаў заснавальнікам малдаўскага кнігадрукавання[10]. Дынастычнымі сувязямі з малдаўскімі гаспадарамі былі звязаны такія вядомыя літоўскія роды, як Алелькавічы, Гальшанскія і Радзівілы. Палітычныя эмігранты з Малдаўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ.

Гаспадар Малдавіі Ілля I меў шлюб з русінскай (беларускай) княжнай Марыяй Гальшанскай. 5 ліпеня 1463 года ў Сучаве адбылося знамянальнае вяселле Штэфана Вялікага з княгіняй Еўдакіяй, сястрой кіеўскага князя Сімяона Алелькавіча. Штэфану на той момант было 25 гадоў, у той час як яго нявеста, прыгожая маладыя бландынка, амаль яшчэ дзяўчына. Еўдакія была праваслаўнага веравызнання, як і яе муж[11]. Еўдакія паходзіла са знакамітага роду Апелькавічаў, і яе дзядуля, Уладзімір Альгердавіч, вялікі князь кіеўскі, быў першым у сваёй сям’і, хто прыняў хрысціянства.

У часткі малдаўскіх баяраў да канца XVII стагоддзя была папулярная ідэя дабівацца для Малдаўскага княства статуса, аналагічнага ВКЛ, у выпадку вызвалення ад туркаў. Гэта значыла ўваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай на ўмовах захавання асобнай адміністрацыі, дзяржаўнага скарбу, войска і судовай сістэмы.

Літоўская Малдавія

Асабістая унія ліцвінскіх князеў над Малдавіяй
Літоўская Малдавія
Герб Карыятавічый Сцяг Малдаўскага княства і Падольскага княства
Герб Карыятавічый Сцяг Малдаўскага княства і Падольскага княства
< 
< 
 >
1374 — 1377

Мова(ы) Царкоўнаславянская мова, Малдаўская, Старабеларуская мова
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання Выбарная манархія
Дынастыя Карыятавічы
Уключае Малдаўскае княства
Падольскае княства
Навагрудскае княства
Ваявода Малдавіі і Падолля
 • 1374–1377 Юрый Карыятавіч
Казімір III Вялікі. Кароль Польшчы з якім супрацоўнічалі Карыятавічы

Літоўская Малдавія (рум.: Moldova litvianiană, таксама Малдаўска-Літоўская унія) ― перыяд у гісторыі Малдаўскага княства, калі яна знаходзілася пад уладарствам дынастіі наваградскіх князёў Карыятавічаў, дакладней, пры Юрыі Карыятавічы. Пасля яго смерці, Карыятавічы яшчэ доўга займалі дзяржаўныя пасады ў Малдавіі.

Юрый лічыцца старэйшым сынам князя Карыята Гедымінавіча[12]. Ён нарадзіўся ў румынскім горадзе Васлуй. Актыўна ўдзельнічаў у падпісанні пагаднення пра падзел Галіцка-Валынскага княства. Польскі кароль Казімір III прызнаў уладу Гедзімінавічаў над некаторымі землямі Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Юрыя, на тых тэрыторыях, якія яны занялі паводле дагавора 1352 года. Таксама Юрый, разам са сваімі братамі удзельнічаў у бітве на Сініх Водах. За гэты ўдзел, у 1363 годзе за братамі-Карыятавічамі былі замацаваны іх уладанні ў Падоллі, і было ўтворана Падольскае княства. Браты былі саўладарамі княства, Юрый трымаў Камянец, Канстанцін — Смотрыч. Фёдар Карыятавіч у гэты час знаходзіўся ў Венгрыі. Аднак, у пачатку 1360-х гадоў Юрый і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі — вялікім князем літоўскім Кейстутам і князем валынскім Любартам. Прыкладна ў 1362 годзе Юрый і Аляксандр былі выгнаны са сваіх зямель і ўцяклі ў Польшчу, дзе знайшлі прытулак пры двары Казіміра III, апошняга караля Польшчы з дынастіі Пястаў. У 1371 годзе на Падолле вярнуўся Аляксандр Карыятавіч, які годам раней саступіў Уладзімір валынскаму князю Любарту Гедзімінавічу.

У 1374 годзе Юрый быў запрошаны на княжанне ў Малдаўскае княства, дзе заснаваў сталіцу ў Сучаве. 3 ліпеня 1374 года Юрый Карыятавіч выдаў у Бырладзе грамату, у якой ён названы ўладаром Малдаўскай зямлі. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што падчас яго ўладарства Малдавія пашырыла свае межы да Чорнага мора[7]. Частка гісторыкаў атаясняюць Юрыя з гаспадаром Малдавіі Югай Бязногім (такое атаясненне аснаваны яшчэ і на тым, што жонка Югі Анастасія, на думку Я. Тэнгоўскага, была з Карыятавічаў[13]). У 1374 годзе Юрый, зумесна з братам Аляксандрам надаў Камянцу магдэбургскае права. Юрый перанёс сталіцу ў Камянец, пачаў там будаўніцтва крэпасці. Пры ўладарстве Карыятавічаў па ўсім Падоллі пачалося маштабнае будаўніцтва замкаў, а ў гарадах з’явіліся каталіцкія манастыры і распаўсюджвалася каталіцкая вера. У 1366 годзе ў Камянцы з’явіўся ордэн дамініканаў, а ў 1375 годзе Папа Грыгорый XI зацвердзіў у Камянцы каталіцкую дыяцэзію і першага біскупа Вільгельма Дамініканіна. Паступова Камянец ператварыўся ў фарпост каталіцызму на паўднёвым захадзе Русі.

Юрый Карыятавіч быў атручаны валашскімі баярамі пасля 1375 года. Пасля смерці Юрыя, старэйшым князем Падольскага княства стаў Аляксандр Карыятавіч. У 1377 годзе пачаўся паход караля Польшчы і Венгрыі Людовіка Вялікага на Галіцыю і Валынь. Паспяховыя ваенныя дзеянні Людовіка, у тым ліку захоп Галіцыі і прысяга на вернасць Любарта, вымусілі князёў Аляксандра і Барыса Карыятавічаў падпарадкавацца польска-венгерскаму ўладару. У Малдаўскім княстве да ўлады прыйшоў Пётр I Мушат, першы ўладар Малдаўскага княства з дынастыі Мушатаў.

Валашска-Літоўскія адносіны

Буквар С. Собаля

Пасля Крэўскай уніі 1385 года паміж Польскім каралеўствам і ВКЛ абазначылася збліжэнне абедзвюх дзяржаў з Валахіяй у сувязі з антывенгерскай палітыкай.

У 1380 годзе быў заключаны польска-валашскі дагавор супраць Венгрыі. У 1403 годзе валашскі ваявода Мірча Стары зацвердзіў пагадненне са «сваім сябрам Ягайла»[2]. Знешняя палітыка Валашскага княства была поўнасцю падпарадкавана Асманскай імперыі, і любыя дзеянні ў знешняй палітыцы былі магчымы толькі тады, калі яны не супярэчылі інтарэсам султана.

Адносіны Валахіі з Польшчай і ВКЛ знаходзіліся пад поўным кантролем Асманскай імперыі і зводзіліся да ўрэгулявання памежных спрэчак. Найбольш значнай для Валахіі была кілійская праблема. Гэта пытанне разглядалася на з’ездзе ў Луцку ў 1429 годзе. Венгерскі і літоўскія бакі нават прапанавалі перадаць Кілію тэўтонскім рыцарам для барацьбы з асманамі. Пытанне аб Кіліі было аддадзена на арбітраж Вітаўта, але перагаворы скончыліся безвынікова. Кілія належала то Валахіі, то Малдавіі, то Венгрыі, пакуль у 1484 годзе не была канчаткова захоплена асманамі.

Вялікалітоўскі друкар з Магілёва, Спірыдон Собаль, быў выдатным дзеячам праваслаўнай асветы. Загінуў у румынскім горадзе Мултан падчас сваёй асветніцкай дзейнасці ў Валахіі. Матэрыялы, якія ён рабіў, выкарыстоўваліся ў многіх друкарнях Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы, Расіі і Валахіі, а пазней і Румыніі[14].

Падчас паўстання Хмяльніцкага, Валашскае княства заключыла пагадненне з украінскім гетманам, што прыхільна ўспрымалася Асманскай імперыяй, бо ёй было выгадна аслабленне Рэчы Паспалітай. Султан нават загадаў Валахіі дапамагаць украінскаму гетману ў барацьбе супраць Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Andrei Liuby [http://dx.doi.org/10.32612/uw.2543618x.2020.pp.421-426 Беларуская гістарыяграфія Вялікага Княства Літоўскага на мяжы ХХ і ХХІ ст.: да 25-годдзя кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта] // Przegląd Środkowo-Wschodni. — 2020-10-10. — Т. 5/2020. — С. 421–426. — ISSN 2543-618X. — DOI:10.32612/uw.2543618x.2020.pp.421-426
  2. а б Цемушаў В. Валашскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя.
  3. Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija
  4. The History of Lithuania Before 1795. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000
  5. Tęgowski J. Który Konstanty — Olgierdowic czy Koriatowic — był przodkiem kniaziów Czartoryskich? // Europa Orientalis
  6. Paul W. Knoll. <italic>The Rise of the Polish Monarchy: Piast Poland in East Central Europe, 1320—1370</italic>. Chicago: University of Chicago Press. 1972. Pp. x, 276. $ 11.00 // The American Historical Review. — 1976-12. — ISSN 1937-5239. — DOI:10.1086/ahr/81.5.1094-a
  7. а б Молдавия // Новый энциклопедический словарь
  8. Войтович Л. В. Гедиміновичі. Корятовичи // Князівські династії Східної Європи.
  9. Энциклопедия Подкарпатской Руси. Ужгород, 2006, С. 224
  10. Белы, А. Рагаля Самуіл / Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі
  11. Stefan cel Mare si Sfant. Atlet al credintei crestine, Santa Manastire Putna, 2004
  12. Spinei, Victor (1986). Moldavia in the 11th-14th Centuries. Editura Academiei Republicii Socialiste Româna
  13. Revista AGERO Stuttgart - redactor Lucian Hetco(недаступная спасылка). web.archive.org (15 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2008. Праверана 16 лістапада 2024.
  14. Зёрнова А. С. Белорусский печатник Спиридон Соболь / А. С. Зёрнова

Літаратура

  • Белы, А. Малдаўскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Книга посольская Метpики Великого княжества Литовского (КПМЛ), т.1, — М., 1843;
  • Уляницкий B. Материалы для истории взаимных отношений России, Польши, Молдавии, Валахии и Турции в XIV—XVI вв. — М., 1887;
  • Jabłonowski A. Sprawy wołoskie za Jagiełłonów. Źródła dziejowe, X, — Warszawa, 1887;
  • Исторические связи народов СССР и Румынии. т.1. — М., 1961;
  • Параска П. Ф. Молдавско-литовские отношения во второй половине XIV—XV вв. // Проблемы источниковедения истории Молдавии периода феодализма и капитализма. Кишинев, 1984;
  • Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. — Кишинев, 1987;
  • Bely A. The Battle of the Kozmynskyi Forest: Diplomatic background // The Ukrainian Review. Vol. 42 No.1 1995.

Read other articles:

1917–23 armed conflict in the former Russian Empire For other uses, see Russian Civil War (disambiguation). Russian Civil WarPart of the Russian Revolution, the aftermath of World War I, and the interwar periodClockwise from top left: Soldiers of the Don Army Soldiers of the Siberian Army Bolshevik suppression of the Kronstadt rebellion American troops in Vladivostok during the Allied intervention Victims of the Red Terror in Crimea Hanging of Bolsheviks in Yekaterinoslav bythe Austrians A ...

 

'وحدة الصيغة في الكيمياء هي الصيغة المجملة لأي مركب كيميائي أيوني أو أي مركب تساهمي في شبكة ذرية، وهي تستخدم كوحدة مستقلة من أجل الحسابات الستوكيومترية. في المركبات الأيونية تمثل وحدة الصيغة أقل نسبة عدد كامل من الأيونات الموجودة في مركب أيوني.[1] تشمل الأمثلة كل من الم...

 

Untuk grup musik jazz Belanda/Belgia, lihat Gare du Nord (grup musik). Untuk stasiun di Brussel, lihat stasiun kereta api Brusel Utara. Untuk film tahun 2013, lihat Gare du Nord (film). Paris-NordStasiun sentralStasiun Gare du NordLokasi112 Rue de Maubeuge, 75010Paris PrancisKoordinat48°52′51″N 2°21′19″E / 48.8809°N 2.3553°E / 48.8809; 2.3553PemilikSNCF RéseauJalurJalur Paris–LilleJumlah peron11Jumlah jalur36 (2 tidak beroperasi)Operator KAEurostar,...

1995 single by Collective Soul DecemberSingle by Collective Soulfrom the album Collective Soul ReleasedApril 3, 1995 (1995-04-03)[1]StudioCriteria (Miami, Florida)GenreAlternative rock[2]Length4:45LabelAtlanticSongwriter(s)Ed RolandProducer(s) Ed Roland Matt Serletic Collective Soul singles chronology Gel (1995) December (1995) Smashing Young Man (1995) Music videoDecember on YouTube December is a song by American alternative rock band Collective Soul, released ...

 

Tom Wolfe: perintis jurnalisme baru Jurnalisme Baru (Inggris: New journalism) adalah jenis jurnalisme yang muncul di Amerika Serikat pada tahun 1960-an dan kemudian meluas ke Eropa Barat.[1] Jurnalisme ini sedikit keluar dari batasan-batasan yang digunakan dalam jurnalisme tradisional dan penulisan ilmiah.[2] Jurnalisme baru merupakan kombinasi antara jurnalisme penelitian dan gaya penulisan fiksi dalam pelaporan peristiwa mengenai kehidupan nyata.[2] Tokoh utama perin...

 

Ollywood (Odia) cinema 1930s 1936 1940s 1949 1950s 1950 1951 19531954 1956 1959 1960s 1960 1961 1962 1963 19641965 1966 1967 1968 1969 1970s 1970 1971 1972 1973 19741975 1976 1977 1978 1979 1980s 1980 1981 1982 1983 19841985 1986 1987 1988 1989 1990s 1990 1991 1992 1993 19941995 1996 1997 1998 1999 2000s 2000 2001 2002 2003 20042005 2006 2007 2008 2009 2010s 2010 2011 2012 2013 20142015 2016 2017 2018 2019 2020s 2020 2021 2022 2023 vte This article needs additional citations for verification....

American politician Harry Sidhu46th Mayor of AnaheimIn officeDecember 4, 2018 – May 24, 2022Preceded byTom TaitSucceeded byAshleigh AitkenMayor Pro Tem of AnaheimIn officeJanuary 12, 2010 – December 11, 2012Preceded byBob HernandezSucceeded byGail E. EastmanMember of the Anaheim City Councilfor the At Large districtIn officeDecember 7, 2004 – December 11, 2012Preceded byTom TaitSucceeded byLucille Kring Personal detailsBornHarish Singh Sidhu[1] (1957-0...

 

Kühren-Burkartshain Stadt Wurzen Wappen von Kühren-Burkartshain Koordinaten: 51° 20′ N, 12° 50′ O51.32972222222212.825833333333Koordinaten: 51° 19′ 47″ N, 12° 49′ 33″ O Einwohner: 2846 (30. Jun. 2006) Eingemeindung: 1. Oktober 2006 Postleitzahl: 04808 Kühren-Burkartshain (Sachsen) Lage von Kühren-Burkartshain in Sachsen Kühren-Burkartshain war der Name einer Gebietskörperschaft im sächsischen Muldentalkrei...

 

Austronesian language spoken in the Philippines Central BikolBikol SentralNative toPhilippinesRegionBicolEthnicityBicolanoNative speakers(2.5 million cited 1990 census [needs update])[1]6th most spoken native language in the Philippines[2]Language familyAustronesian Malayo-PolynesianPhilippineCentral PhilippineBikol languagesCoastal BikolCentral BikolWriting systemLatin (Bikol alphabet)Bikol BrailleHistorically BasahanOfficial statusRecognised minoritylanguage...

American diplomat (born 1961) Lee McClennyUnited States Ambassador to ParaguayIn officeFebruary 20, 2018 – September 16, 2020PresidentDonald TrumpPreceded byLeslie A. BassettSucceeded byJoseph Salazar (Chargé d'affaires) Personal detailsBorn1961 (age 61–62)San Francisco, CaliforniaSpouseKatherine LatimerChildren2Alma materUniversity of Washington (B.A.) M. Lee McClenny (born 1961)[1] is an American diplomat who served as the United States Ambassador to Paraguay ...

 

Artikel ini tidak memiliki referensi atau sumber tepercaya sehingga isinya tidak bisa dipastikan. Tolong bantu perbaiki artikel ini dengan menambahkan referensi yang layak. Tulisan tanpa sumber dapat dipertanyakan dan dihapus sewaktu-waktu.Cari sumber: Adra P. Daniel – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTORAdra P. Daniel (1956–2010) adalah seorang penulis asal Indonesia. Ia dikenal sebagai penulis buku dan komik serta penulis naskah skenar...

 

County in Nebraska, United States County in NebraskaBoone CountyCountyBoone County Courthouse in AlbionLocation within the U.S. state of NebraskaNebraska's location within the U.S.Coordinates: 41°42′N 98°04′W / 41.7°N 98.06°W / 41.7; -98.06Country United StatesState NebraskaFounded1871Named forDaniel BooneSeatAlbionLargest cityAlbionArea • Total687 sq mi (1,780 km2) • Land687 sq mi (1,780 km2) ...

Awan Magellan BesarAwan Magellan BesarData pengamatan (J2000 epos)Rasi bintangDorado/MensaAsensio rekta 05j 23m 34.5d[1]Deklinasi -69° 45′ 22″[1]Jarak162.98 ktc (49.97 kpc)[2][3][4][5]Magnitudo semu (V)0.9[1]Ciri-ciriJenisSB(s)m[1]Ukuran semu (V)10.75° × 9.17°[1]Penamaan lainLMC, ESO 56- G 115, KGU 17223,[1] Nubecula Major[6] Awan Magellan Besar (bahasa Inggr...

 

Plateau in the northern United States and southern Canada Map of Palliser's Triangle. Canadian section of the Missouri Coteau The Missouri Coteau, or Missouri Plateau, (French: Coteau du Missouri) is a large plateau that stretches along the eastern side of the valley of the Missouri River in central North Dakota and north-central South Dakota in the United States.[1][2] In the Canadian provinces of Saskatchewan and Alberta this physiographic region is classified as the Uplands...

 

Catholic military order (1119–1312) This article is about the medieval chivalric order. For the German Pietist sect, see Templers (religious believers). For other uses, see Knights Templar (disambiguation) and Templar (disambiguation). Knights TemplarPoor Fellow-Soldiers of Christ and of the Temple of SolomonPauperes commilitones Christi Templique Salomonici HierosolymitanisA Seal of the Knights Templar[1]Activec. 1119 – c. 22 March 1312Allegiance The PopeTypeRoma...

1987 video gameThe Faery Tale AdventureCover art by Ed KlineDeveloper(s)MicroIllusions[a]Publisher(s)MicroIllusions[b]Designer(s)David JoinerPlatform(s)Amiga, Commodore 64, MS-DOS, GenesisRelease1987: Amiga1988: C641989: MS-DOS1991: GenesisGenre(s)Action role-playing[1]Mode(s)Single-player The Faery Tale Adventure is a 1987 action role-playing video game designed by David Joiner and published by MicroIllusions for the Amiga, and later ported to the Commodore 64, MS-DOS...

 

Optical device For other uses, see Monocular (disambiguation). Galilean type Soviet-made miniature 2.5 × 17.5 monocular Diagram of a monocular using a Schmidt-Pechan prism: 1 – Objective lens 2 – Schmidt-Pechan prism 3 – Eyepiece A monocular is a compact refracting telescope used to magnify images of distant objects, typically using an optical prism to ensure an erect image, instead of using relay lenses like most telescopic sights. The volume and weight of a monocular are typically le...

 

هذه المقالة بحاجة لصندوق معلومات. فضلًا ساعد في تحسين هذه المقالة بإضافة صندوق معلومات مخصص إليها. وادي عربة هو أحد الأودية الجافة في الصحراء الشرقية في محافظة البحر الأحمر المصرية، يفصل بين سلسلتي جبل الجلالة القبلية والبحرية.[1] بطول يقارب 40كم ويصب في العين السخنة طا...

The list of shipwrecks in December 1832 includes ships sunk, foundered, grounded, or otherwise lost during December 1832. This is a dynamic list and may never be able to satisfy particular standards for completeness. You can help by adding missing items with reliable sources. December 1832 MonTueWedThuFriSatSun 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 Unknown date References 1 December List of shipwrecks: 1 December 1832 Ship State Description Camil...

 

30°31′N 30°59′E / 30.52°N 30.99°E / 30.52; 30.99 محافظة المنُوفيّة الأرض الطيّبة محافظة مصرية علمعلم شعارشعار الموقع في جمهورية مصر العربيةالموقع في جمهورية مصر العربية تقسيم إداري العاصمة شبين الكوم أكبر مدينة مدينة السادات عدد المدن 10 مدن عدد المراكز 9 مراكز عدد الأحياء حي...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!