Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ

Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ
польск.: Jan Niecisław Ignacy Baudouin de Courtenay
Дата нараджэння 13 сакавіка 1845(1845-03-13)[1][2][…] ці 13 сакавіка 1846(1846-03-13)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 1929(1929-11-03)[4][1][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aleksander Baudouin de Courtenay[d]
Жонка Рамуальда Рамуальдаўна Бадуэн дэ Куртэнэ[d]
Дзеці Цэзарыя Бадуэн дэ Куртэнэ[d] і Соф'я Іванаўна Бадуэн дэ Куртэнэ[d]
Род дзейнасці мовазнавец, прафесар, эсперантолаг, філолаг, славіст, phonetician
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар навук[d]
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ізмаіл Іванавіч Сразнеўскі
Вядомыя вучні Анатоль Нестаравіч Генка[d], Васіль Аляксеевіч Багародзіцкі[d], Сяргей Канстанцінавіч Буліч[d], Мікалай Вячаслававіч Крушэўскі[d], Яўген Дзмітрыевіч Паліванаў[d], Леў Уладзіміравіч Шчэрба і Леў Пятровіч Якубінскі[d]
Вядомы як заснавальнік эксперыментальнай фанетыкі, Казанскай лінгвістычнай і Пецярбургскай фаналагічнай школ[5]
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Аляксандравіч Бадуэн дэ Куртэнэ (польск.: Jan Niecisław Ignacy Baudouin de Courtenay, 1 (13) сакавіка 1845, г. Радзымін — 3 лістапада 1929, г. Варшава) — рускі[7] і польскі[7] мовазнавец[5]. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН з 1897[5].

Біяграфія

Па радаводнай легендзе, паходзіў са старажытнага французскага арыстакратычнага роду Куртэнэ, які вядзе свой пачатак ад караля Людовіка VI і да якога належалі, у прыватнасці, імператары Лацінскай (Рымскай) імперыі. У Польшчу продак Бадуэна дэ Куртэнэ перасяліўся на мяжы XVIIXVIII стагоддзяў[8]

Скончыў у 1866 годзе Галоўную школу у Варшаве. Навуковую дзейнасць пачынаў пад кіраўніцтвам І. І. Сразнеўскага. У 1875 годзе навуковец стаў прафесарам, у 1887 годзе — членам Польскай АН, а ў 1897 годзе — членам-карэспандэнтам Акадэміі навук. Працаваў у Казанскім (18741883), Юр’еўскім (18831893), Кракаўскім Ягелонскім (18931899), Пецярбургскім (19001918), Варшаўскім (з 1918) універсітэтах.

Быў двойчы жанаты, другім шлюбам — на Рамуальдзе Багніцкай, якая ўдзельнічала ў рускім, польскім, чэшскім друку.

Магіла Бадуэна дэ Куртэнэ

З 1910-х гадоў актыўна займаўся палітыкай. Належаў да кадэцкага цэнтру, але па палітычных поглядах прымыкаў да так званых федэралістаў-аўтанамістаў.

Выступаў за культурную самастойнасць Польшчы і раўнапраўе польскай мовы з рускай. Арыштоўваўся ўладамі Расійскай імперыі[9].

Пасля аднаўлення незалежнасці Польскай рэспублікі пасяліўся там і працягнуў палітычную дзейнасць, ізноў адстойваючы правы нацыянальных меншасцяў — якімі на гэты раз апынуліся ўжо не палякі, а іншыя народы, у тым ліку і рускія. У 1922 вылучаўся прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў (супраць жадання) як кандыдат у прэзідэнты Польшчы. У першым туры выбараў 9 снежня набраў 103 галасы (19,04 %) і заняў трэцяе месца, вышэй, чым у выбранага ў выніку Габрыэля Нарутовіча; ў другім туры — усяго 10 галасоў, у трэцім — 5. Абраны ў пятым туры Нарутовіч атрымаў большую частку галасоў, раней аддадзеных за Бадуэна; падтрымка левых і нацыянальных меншасцяў вылілася ў нянавісць да Нарутовіча з боку правых, і неўзабаве пасля абрання ён быў забіты.

У 19191929 гадах ганаровы прафесар Варшаўскага ўніверсітэта і загадчык кафедры параўнальнага мовазнаўства. Памёр у Варшаве. Пахаваны на кальвінскіх (евангелісцка-рэфармацкіх) могілках у Варшаве.

Навуковая дзейнасць

Бадуэн дэ Куртэнэ здзейсніў пераварот у навуцы аб мове: да яго[10] ў лінгвістыцы панаваў гістарычны кірунак — мовы даследаваліся выключна па пісьмовых помніках. Ён жа ў сваіх працах даказаў, што сутнасць мовы — у маўленчай дзейнасці, а значыць, неабходна вывучаць жывыя мовы і дыялекты. Толькі так можна зразумець механізм функцыянавання мовы і праверыць правільнасць лінгвістычных тэорый.

Бадуэн дэ Куртэнэ на працягу многіх гадоў вывучаў розныя індаеўрапейскія мовы, пісаў свае навуковыя працы не толькі на рускай і польскай, але і на нямецкай, французскай, чэшскай, італьянскай, літоўскай і іншых мовах. Працуючы ў экспедыцыях, якія даследавалі славянскія мовы і дыялекты, ён фіксаваў іх фанетычныя асаблівасці. Яго адкрыцці ў галіне супастаўляльнага (тыпалагічнага) аналізу славянскіх моў апярэдзілі з’яўленне ідэй, якія пазней знайшлі сваё адлюстраванне ў працах выдатнага славіста Р. В. Якабсона. Гэтыя даследаванні дазволілі Бадуэну дэ Куртэнэ (з улікам ідэй рана памерлага малодшага калегі, таленавітага М. В. Крушэўскага  (руск.) — таксама паляка, які працаваў у Казані) стварыць тэорыю фанем і фанетычных чаргаванняў[5]. Тэорыя выкладзена ў яго «Опыте фонетических чередований» (1895). Яе лагічным працягам з’явілася створаная навукоўцам тэорыя пісьма. Такім чынам, Бодуэн выступіў заснавальнікам фаналогіі і папярэднікам тэорыі М. С. Трубяцкога.

Бадуэн дэ Куртэнэ выяўляў агульныя прыкметы і ў няроднасных мовах і пры гэтым вялікую ўвагу звяртаў на фанетыку — «фанетычны цэмент». Ен сцвярджаў, што і ў мовах рознай марфалагічнай будовы фанетычныя законы ў агульных рысах аднолькавыя. Напрыклад, чаргаванне [к] — [ч] (напр. бел.: пяку — пячэш) — характэрная фанетычная прыкмета і для індаеўрапейскіх (славянскіх, раманскіх, германскіх), і фіна-ўгорскіх, і семіцкіх моў. Гэты тып чаргавання настолькі пашыраны, што Бадуэн дэ Куртэнэ прапанаваў яму найменне — «агульначалавечая моўная з’ява», гэта значыць моўная ўніверсалія. 3 іншых тыпалагічных асаблівасцей у галіне фанетыкі няроднасных моў ён адзначаў знікненне звонкіх выбухных зычных у дацкай і эстонскай мовах, рэгрэсіўны кірунак асіміляцыі ў індаеўрапейскіх мовах і прагрэсіўны — у фіна-ўгорскіх і ўрала-алтайскіх мовах.

Ён першым пачаў ужываць у лінгвістыцы матэматычныя мадэлі  (руск.). Даказаў, што на развіццё моў можна ўздзейнічаць, а не толькі пасіўна фіксаваць усе падзеі і змены, якія адбываюцца ў іх. На аснове яго работ паўстаў новы напрамак — эксперыментальная фанетыка  (руск.).

Ідэя стварэння статыстычнай тыпалогіі гукавых сістэм славянскіх моў, прыярытэт якой належыць Бадуэну дэ Куртэнэ, не страціла сваёй надзённасці і зараз. Ён заўважыў, што паводле статыстычных падлікаў украінская і чэшская мова характарызуецца шырокім ужываннем галоснага [і], польская — галоснага [е] і г. д.

Падрыхтаваў трэцюю і чацвёртую рэдакцыі слоўніка У. І. Даля  (руск.), удакладніўшы этымалогіі, выправіўшы падзел на гнёзды (у Даля часта адвольны), а таксама папоўніўшы яго новымі словамі, у тым ліку унёсшы абсцэнную лексіку, якой не было ў Даля. За свае дапаўненні быў падвергнуты жорсткай крытыцы, у савецкі час «Бодуэновский словарь Даля» не перавыдаваўся. Перавыданні савецкага часу абапіраюцца на арыгінальны тэкст другога выдання слоўніка Даля; версія Бадуэна звычайна лічыцца самастойным слоўнікам.

Бадуэн дэ Куртэнэ актыўна цікавіўся штучнымі мовамі, неаднаразова выступаў прыхільнікам эсперанта. У кастрычніку 1907 года ён удзельнічаў разам з Ота Есперсенам і іншымі навукоўцамі ў міжнароднай дэлегацыі па прыняцці міжнароднай дапаможнай мовы (фр.: Délégation pour l'Adoption d'une Langue Auxiliaire Internationale) у якасці яе віцэ-старшыні. Быў асабіста знаёмы з Л. Л. Заменгоф, заснавальнікам эсперанта[11], але эсперантыстам сябе не лічыў[12].

Працуючы ў Казані ў 18741883 гг., навуковец заснаваў Казанскую лінгвістычную школу  (руск.), у рамках якой расквітнеў талент найбуйнейшага навукоўца В. А. Багародзіцкага  (руск.), пад яго непасрэдным уплывам праходзіла станаўленне выдатных рускіх лінгвістаў XX стагоддзя Л. У. Шчэрбы і Я. Д. Паліванава  (руск.).

Запісваў і публікаваў (з нотамі) беларускія народныя песні («Белорусско-польские песни из Сокольского уезда Гродненской губернии», 1892; «Дополнение к „Белорусско-польским песням из Сокольского уезда Гродненской губернии“», 1894)[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. а б Jan Niecislaw Baudouin de Courtenay // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jan Baudouin de Courtenay // Brockhaus Enzyklopädie
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Бодуэн де Куртенэ Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. а б в г д Бодуэн де Куртенэ Іван Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 68. — 737 с.
  6. а б Бодуэн де Куртенэ Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. а б Бодуэн де Куртенэ, Иван Александрович // Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 3. Би-Ве. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — 256 с.: ил. — С. 27 — 28. — ISBN 5-85270-195-5 (кн. 3), ISBN 5-85270-218-8.
  8. Згодна з сямейнай легендай, зафіксаванай у радаводнай кнізе, у Францыі род Куртэнэ пагас у 1730 годзе. Дакладная сувязь роду Бадуэн дэ Куртенэ і французскіх Куртэнэ дакументальна не ўсталяваная.
  9. 29.5.1914 у Санкт-Пецярбургу асаблівая прысутнасць судовай палаты, выслухаўшы касіраваную Сенатам справу пра прафесара Бадуэн дэ Куртэнэ, прызнанага вінаватым па арт. 129 Улажэння пра пакаранні крымінальныя і выпраўленчыя Расійскай імперыі, прыгаворанага да двух гадоў крэпасці і апраўданага па артыкуле 1034, прызнала яго вінаватым і па гэтым артыкуле і прысудзіла да арышту ў турме на 3 месяцы. Гэта пакаранне паглынута першым. Тры месяцы ён правёў у Крастах за выданне брашуры «Национальный и территориальный признак в автономии» (1913). //газета Архангельск, 1914.-№ 119 от 31.05. С.2.
  10. Щерба Л. В. И. А. Бодуэн де Куртенэ и его значение в науке о языке // Русский язык в советской школе. — 1929, № 6. — С. 66.
  11. «Переносясь памятью к личности самого автора эсперанто, доктора Заменгофа, которого я имел удовольствие знать лично…» [1]
  12. «…не принадлежу определенно ни к одному течению в области искусственных языков и потому также не считаю себя эсперантистом…» [2]

Літаратура

  • Список гражданским чинам первых четырех классов. — Пг., 1914. — С. 31.

Спасылкі

Read other articles:

Christi Himmelfahrt, skildery deur Gebhard Fugel, ca. 1893 Voorstelling van die hemelvaart deur Giotto di Bondone Op Hemelvaartsdag (Latyn: Ascensionis Domini) vier Christene dat Christus ná die kruisiging en opstanding in die hemel opgevaar het (vir verdere inligting rakende die godsdienstige betekenis van die dag, sien Hemelvaart). Hemelvaartsdag val op die veertigste dag gereken vanaf Eerste Paasdag, wat veroorsaak dat die datum elke jaar anders is. Hemelvaartsdag val wél altyd op 'n Don...

 

Akiko WadaLahirPrefektur Osaka PekerjaanPenyanyi, pemeran Situs webhttp://www.akofc.com  Akiko Akko Wada (和田 アキ子code: ja is deprecated , Wada Akiko), nama lahir: Kim Bok-Ja (Korea: 김복자, Hanja: 金福子, lahir 10 April 1950 Kim adalah nama keluarga.), adalah wanita penyanyi, pengisi suara asal Jepang dan performer televisi berdarah Korea. Sebagai penyanyi, Akiko Wada adalah artis solo di agensi hiburan Horipuro. Peran sebagai pengisi suara Koopa dalam Super Mari...

 

Chronologies Données clés 1989 1990 1991  1992  1993 1994 1995Décennies :1960 1970 1980  1990  2000 2010 2020Siècles :XVIIIe XIXe  XXe  XXIe XXIIeMillénaires :-Ier Ier  IIe  IIIe Chronologies géographiques Afrique Afrique du Sud, Algérie, Angola, Bénin, Botswana, Burkina Faso, Burundi, Cameroun, Cap-Vert, Centrafrique, Comores, République du Congo, République démocratique du Congo, Côte d'Ivoire, Djibouti, Égypte, Érythrée,...

American soccer player (born 1990) For the bass guitar player, see Tim Chandler. Timothy Chandler Chandler with the United States in 2014Personal informationFull name Timothy Chandler[1]Date of birth (1990-03-29) March 29, 1990 (age 33)Place of birth Frankfurt am Main, West GermanyHeight 1.87 m (6 ft 2 in)[2]Position(s) Right-backTeam informationCurrent team Eintracht FrankfurtNumber 22Youth career Sportfreunde Oberau2001–2008 Eintracht FrankfurtSenior ca...

 

حزب العدل البلد مصر  التأسيس تاريخ التأسيس 2011 المقرات المقر الرئيسي وسط البلد، القاهرة الأفكار الأيديولوجيا ليبرالي اجتماعي الانحياز السياسي وسطية  معلومات أخرى الموقع الرسمي العدل.أورج تعديل مصدري - تعديل   حزب العدل هو حزب سياسي مصري تم الإعلان عن تأسيسه في مايو ...

 

Residential neighborhood locality in Karachi, Pakistan Constituent Town of Karachi in Sindh, PakistanGulshan Town گلشن اقبال ٹاؤنگلشن اقبال ٽاؤن‎Constituent Town of KarachiGulshan Town was divided into 13 Union CouncilsCountryPakistanProvinceSindhCity DistrictKarachiEstablished14 August 2001Disbanded2011Union Councils13: Civic Centre, Delhi Mercantile Society, Essa Nagri, Gillani Railway Station, Gulshan-e-Iqbal I, Gulshan-e-Iqbal II, Gulzar-e-Hijri, J...

SongI'm Gonna Pin My Medal on the Girl I Left BehindSongPublished1918Songwriter(s)Irving Berlin I'm Gonna Pin My Medal on the Girl I Left Behind is a World War I era song about a soldier named Johnny dreaming of coming home and giving his medal to his sweetheart.[1] The song was first featured in Ziegfeld Follies of 1918.[2] It reached the top 20 in August 1918 and climbed even higher to number 14 in September 1918. It was written and composed by Irving Berlin, produced by Wat...

 

Real estate investment trust Vici Properties Inc.TypePublicTraded asNYSE: VICIS&P 500 componentISINUS9256521090IndustryReal estate investment trustFoundedOctober 6, 2017; 6 years ago (2017-10-06) in Paradise, Nevada, U.S.HeadquartersNew York City, U.S.Key peopleEdward B. Pitoniak (CEO)RevenueUS$1.46 billion[1] (2022)Net incomeUS$1.14 billion[1] (2022)Total assetsUS$37.6 billion[2] (2022)Number of employees23[3] (20...

 

Orquesta Sinfónica MDR Datos generalesOrigen Leipzig,  SajoniaEstado ActivaInformación artísticaGénero(s) Música clásicaPeríodo de actividad 1923-presente [editar datos en Wikidata] La Orquesta Sinfónica MDR es una de las orquestas radiofónicas más antiguas del mundo y la más antigua de Alemania. La MDR fue fundada el 6 de enero de 1923 en la ciudad de Leipzig sin participación alguna de la radio. La segunda orquesta radiofónica fue fundada nueve meses de...

Not to be confused with Drama Centre London. Drama Studio LondonOther nameDSLTypeDrama schoolStudents100+LocationEaling, EnglandAffiliations Federation of Drama Schools Websitedramastudiolondon.co.uk Drama Studio London (DSL) is a British drama school in London. It is accredited by the Federation of Drama Schools.[1] The Drama Studio London was founded in 1966 by actor and director Peter Layton,[2] focusses on developing individual talent nurtured around what makes each studen...

 

American stock car racing driver Not to be confused with Ragan Smith. For the American swimmer, see Regan Smith (swimmer). NASCAR driver Regan SmithSmith at ISM Raceway in 2018BornRegan Lee Smith (1983-09-23) September 23, 1983 (age 40)Cato, New York, U.S.Achievements1996 WKA Grand National champion1997 WKA Manufacturer's Cup champion1998 Canadian Grand National Karting championship1999 Allison Legacy Series champion2008 IWK 250 winner2011 Southern 500 winnerAwards2008 Sprint Cup Series ...

 

Artikel ini perlu diwikifikasi agar memenuhi standar kualitas Wikipedia. Anda dapat memberikan bantuan berupa penambahan pranala dalam, atau dengan merapikan tata letak dari artikel ini. Untuk keterangan lebih lanjut, klik [tampil] di bagian kanan. Mengganti markah HTML dengan markah wiki bila dimungkinkan. Tambahkan pranala wiki. Bila dirasa perlu, buatlah pautan ke artikel wiki lainnya dengan cara menambahkan [[ dan ]] pada kata yang bersangkutan (lihat WP:LINK untuk keterangan lebih lanjut...

Jepang Artikel ini adalah bagian dari seri Politik dan KetatanegaraanJepang Konstitusi Konstitusi Jepang Sejarah Hukum Monarki Kaisar (daftar) Akihito Putra Mahkota Naruhito Istana Kaisar Badan Rumah Tangga Kekaisaran Badan legislatif Parlemen Jepang Dewan Perwakilan Rakyat Ketua Tadamori Ōshima Wakil Ketua Hirotaka Akamatsu Majelis Tinggi Presiden Chuichi Date Wakil Presiden Akira Gunji Pemimpin Oposisi Yukio Edano Eksekutif Perdana Menteri (daftar) Shinzō Abe Wakil Perdana Menteri Tarō A...

 

For other places with the same name, see Santa Cruz (disambiguation). Suburb in Mumbai Suburban, Maharashtra, IndiaSantacruzSuburbDomestic airport at SantacruzSantacruzCoordinates: 19°04′54″N 72°50′29″E / 19.081667°N 72.841389°E / 19.081667; 72.841389CountryIndiaStateMaharashtraDistrictMumbai SuburbanCityMumbaiGovernment • TypeMunicipal Corporation • BodyBrihanmumbai Municipal Corporation (MCGM)Languages • OfficialMarathi...

 

American botanist (1867–1946) Willis Linn JepsonJepson in 1911Born(1867-08-19)August 19, 1867Vacaville, California, U.S.DiedNovember 7, 1946(1946-11-07) (aged 79)Berkeley, California, U.S.Alma materUniversity of California, BerkeleyOccupation(s)Botanist, conservationistNotable workA Flora of California (1909) Willis Linn Jepson (August 19, 1867 – November 7, 1946) was an early California botanist, conservationist, and writer. Career Born at Little Oak Ranch near Vacaville, ...

Nagarkot massacreBhaktapur districtLocationChihandanda, NepalDateDecember 14, 2005 11:30 p.m. (UTC+5:45)WeaponsL1A1 SLRDeaths12 (including the perpetrator)Injured19PerpetratorBasudev Thapa The Nagarkot massacre was an act of mass murder that occurred on December 14, 2005 at the Kali Devi temple in Chihandanda near Nagarkot, Nepal. Off-duty RNA sergeant Basudev Thapa (वासुदेव थापा), 26, indiscriminately shot at villagers, celebrating at the temple, with an L1A1 SLR, killi...

 

This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Sammi dance – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2021)Part of a series onPunjabis History Folklore Language Dialects Punjab Punjabis Nationalism DiasporaAsia Afghanistan Europe United Kingdom North America United States Canada O...

 

This article is about the university in Ohio. For the university in Germany, see Heidelberg University.Liberal arts college in Tiffin, Ohio, U.S. Heidelberg UniversityFormer nameHeidelberg College (1850–1889, 1926–2009)TypePrivate universityEstablished1850; 173 years ago (1850)Religious affiliationUnited Church of ChristEndowment$51.4 million (2020)[1]PresidentRobert H. HuntingtonStudents1,300Undergraduates1,000Postgraduates300LocationTiffin, Ohio, U.S.Campus110 ...

French resistance member Cécile Cerf Cécile Cerf (12 January 1916 – 29 December 1973) was a member of the French Resistance during World War II. During World War II, Cerf played an active role in the Main-d'œuvre immigrée groups under the aegis of the FTP-MOI resistance movement. In the post-war period, she co-founded the Commission centrale de l'enfance devoted to taking care of orphans from the Holocaust. Biography Cécile Cerf was born in the city of Vilna. At that time in Russia...

 

עברי לידרלידר בהופעה, 2021לידר בהופעה, 2021 לידה 10 בפברואר 1974 (בן 50)גבעת חיים איחוד, ישראל מוקד פעילות ישראל תקופת הפעילות מ-1994 סוגה פופ רוקדאנס שפה מועדפת עברית כלי נגינה גיטרה, פסנתר חברת תקליטים הליקון פרסים והוקרה פרס אקום פרס אופיר למוזיקה המקורית הטובה ביותר www.ivrilider.com פ...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!