Габрыэль Нарутовіч

Габрыэль Нарутовіч
Gabriel Narutowicz
Сцяг Прэзідэнт Польшчы
11 — 16 снежня 1922
Папярэднік пасада заснавана Юзаф Пілсудскі як Начальнік дзяржавы Польскага
Пераемнік Мацей Ратай (в. а.)
Станіслаў Вайцяхоўскі
Сцяг Міністр замежных спраў Польшчы
28 чэрвеня — 14 снежня 1922
Кіраўнік урада Артур Слівіньскі
Юліян Новак
Папярэднік Канстанцін Скірмунт
Пераемнік Аляксандр Скшыньскі
Сцяг Міністр грамадскіх прац Польшчы
23 чэрвеня 1920 — 6 чэрвеня 1922
Кіраўнік урада Уладзіслаў Грабскі
Вінцэнты Вітас
Антоній Панікоўскі
Папярэднік Анджэй Кэндзер
Пераемнік Уладзіслаў Зімінскі

Нараджэнне 17 сакавіка 1865(1865-03-17)[1][2]
Смерць 16 снежня 1922(1922-12-16)[2] (57 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Прафесія Гідраінжынер
Дзейнасць палітыка[3]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Габрыэль Нарутовіч (польск.: Gabriel Narutowicz) (17 сакавіка 1865, Цяльшэй, Ковенская губерня, цяпер Літва — 16 снежня 1922, Варшава, Польшча) — польскі дзяржаўны дзеяч, інжынер-канструктар.

Вучыўся ў Пецярбургскім (1884—1886 гг.) і Цюрыхскім (1886—1891 гг.) універсітэтах. Праектаваў і кіраваў будаўніцтвам ГЭС у Швейцарыі, Італіі, Іспаніі. З 1908 г. прафесар Вышэйшай політэхнічнай школы ў Цюрыху. У Першую сусветную вайну ўзначальваў Польскі грамадскі камітэт у Цюрыху, быў членам дырэкцыі Генеральнага камітэта дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы, т.зв. камітэта ў Веве. З 1920 г. у Польшчы: міністр публічных работ (1920—1921 гг.), міністр замежных спраў (1922 г.). 9 снежня 1922 г. выбраны першым прэзідэнтам Польскай Рэспублікі пры падтрымцы левых, цэнтрыстаў і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей, што выклікала рэзкія нападкі правых. 16 снежня застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве нацыяналістам Элігіюшам Невядомскім.

Зноскі

  1. Gabriel Narutowicz // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  2. а б Gabriel Narutowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!