Медаль «У памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых» — узнагарода Расійскай імперыі ў гонар 300-годдзя царавання Дома Раманавых.
Гісторыя
Медаль «У памяць 300-годдзя царавання Дома Раманавых» быў заснаваны 21 лютага 1913 года па загадзе імператара Мікалая II (у той дзень у 1613 года Вялікі Земскі Сабор абраў на валадаранне Міхаіла Фёдаравіча Раманава).
Усе чыны арміі, флоту, асобнага корпуса паліцыі, якія знаходзіліся да 21 лютага 1913 года на службе, а таксама прадстаўнікі сельскага насельніцтва, што прымалі ўдзел ва ўрачыстасцях у прысутнасці імператара, медаль атрымлівалі бясплатна. Астатнім узнагароджаным выдавалі спецыяльныя пасведчанні на права нашэння медалёў, а саму ўзнагароду трэба было набываць за плату.
Апісанне
Круглы бронзавы медаль дыяметрам 28 мм трэба было насіць на бела-жоўта-чырвонай стужцы.
На адным боку ўзнагароды змешчаны два пагрудных партрэты: імператар Мікалай II у ваеннай форме і заснавальнік дынастыі — цар Міхаіл Фёдаравіч у шапцы Манамаха і бармах (шырокім каўняры).
На адваротным боку зроблены гарызантальны надпіс у пяць радкоў: «въ памяць // ЗОО-лљтія // царствованія // ДОМА РОМАНОВЫХЪ // 1613—1913».
Некаторыя ўзнагароды выпускаліся з надпісам на рэверсе ў 6 радкоў. У асобных выпадках медалі выраблялі з пазалочанага срэбра і вельмі рэдка з золата.
З 1913 года па 1914 год на Санкт-Пецярбургскім манетным двары было выраблена больш за 1,5 мільёны экзэмпляраў[1].
Зноскі