У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчэрба.
Леў Уладзіміравіч Шчэрба (20 лютага (3 сакавіка) 1880, Ігумен, Мінская губерня — 26 снежня1944, Масква) — расійскі і савецкі мовазнавец, акадэмік АН СССР, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё псіхалінгвістыкі, лексікаграфіі і фаналогіі. Адзін са стваральнікаў тэорыі фанемы. Спецыяліст па агульным мовазнаўстве, рускай, славянскай і французскай мовах.