Востраў Чылаэ займае плошчу 8 394 км² і з'яўляецца найбуйнейшым востравамархіпелага Чылаэ, Чылійскага архіпелага, другім па велічыні ў Чылі пасля астравоў Вогненнай Зямлі. Месціцца ў 965 км на паўднёвы захад ад Сант'яга, сталіцы Чылі. Даўжыня з поўдня на поўнач — 185 км. Найбольшая шырыня — 69 км.
Востраў марфалагічна звязаны з рэгіёнам Патагонскіх Андаў, знаходзіцца ў сейсмічна актыўнай зоне. Паверхня пагорыстая. Галоўны хрыбет цягнецца з поўдня на поўнач. Найвышэйшы пункт — гара Рэдонда (866 м). Паўночнае і ўсходняе ўзбярэжжы перарэзаны глыбокімі залівамі і фіёрдамі. На заходнім і паўднёвым узбярэжжах сустракаюцца нізінныя балоты, пясчаныявыдмы і доўгія пляжы.
Клімат мяккі вільготны. Гадавая колькасць ападкаў — 2035 мм.
Архіпелаг Чылаэ быў населены ў 12 тысячагоддзі да н. э. Найстаражытнейшымі насельнікамі вострава Чылаэ лічацца індзейцы-чона, вымерлыя ў XVIII ст. Яны займалі прыбярэжныя землі, вялі качавы лад жыцця, развівалі рыбалоўства і здабычу цюленяў і марскіх птушак. У XVI ст. пад ціскам іспанцаў на Чылаэ перасяліліся мапучэ.
У другой палове XIX - першай палове XX стст. востраў выкарыстоўваўся як прамежкавая база для каланізацыі Патагоніі.
Паселішчы поўначы Чылаэ моцна пацярпелі ад землятруса1960 г.
Культура
Жыхары вострава Чылаэ адрозніваюцца адметнай народнай культурай. Іх асноўнымі заняткамі здаўна з'яўляюцца рыбалоўства, наёмная праца на марскіх суднах і сельская гаспадарка. На востраве распаўсюджаны асаблівы дыялектіспанскай мовычылота, доўгі час развівалася традыцыйная драўлянаяархітэктура. На ўзбярэжжы ўсё яшчэ можна сустрэць хаціны рыбакоў на па́лях. Мясцовая кулінарыя славіцца вялікай колькасцю страў з бульбы і марскіх прадуктаў. На Чылаэ захавалася арыгінальная міфалогія, якая спалучае персанажаў з казакмапучэ і першанасельнікаў-чона з біблейскіміхрысціянскімі матывамі.
Інфраструктура
Адміністрацыйным цэнтрам Чылаэ з канца XVIII ст. з'яўляўся невялікі паўночны гарадок Анкуд. Ён злучаны паромнай пераправай з кантынентальнай часткай Чылі. Сучасны адміністрацыйны цэнтр, найстарэйшае паселішча і галоўны рыбалоўныпорт — горад Кастра на ўсходнім узбярэжжы, пабудаваны на беразе маляўнічага фіёрда. У 2012 г. адкрыты аэрапорт. Мяркуецца, што гэта павінна станоўча паўплываць на развіццё турызма. На востраве маецца два нацыянальныя паркі і некалькі музеяў.