Царква ў гонар Іконы Бялыніцкай Божай Маці — мураваны праваслаўны храм у горадзе Бялынічах Магілёўскай вобласці . Знаходзіцца ў цэнтры горада.
Гісторыя
Пабудавана ў 1990 годзе. Асвечана ў гонар абраза Бялыніцкага абраза Божай Маці .
Архітэктура
Вырашана ў стылізаваных формах ноўгарад-суздальскага дойлідства XVII ст . па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: шатровая 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) над прытворам , трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, 5-гранная апсіда . Маляўніча-стракаты сілуэт белакаменнага храма фарміруе складанае спалучэння дахаў і шматкупалле — 5- купалле над малітоўнай залай, макаўкі над званіцай , апсідай, зломамі карніза бакавых фасадаў, 2-схільным пакрыццём ганка. Пазбаўленыя краповак плоскасныя фасады прарэзаны ўрубнымі арачнымі вокнамі[ 1] .
Зноскі
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі