Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Храм

Сабор Парыжскай Божай Маці

Храм — архітэктурнае збудаванне, прызначанае для здзяйснення набажэнстваў і рэлігійных абрадаў.

У хрысціянскай, іўдзейскай і ў большасці паганскіх рэлігійных традыцый храмам можа быць прызнана не любое культавае збудаванне, але толькі тое, у якім знаходзіцца ахвярнік і ў якім абавязкова павінна прыносіцца ахвярапрынашэнне.

У хрысціянстве традыцыйна прынята зваць храмам толькі тое архітэктурнае збудаванне, у якім ёсць алтар і здзяйсняецца еўхарыстыя — бяскроўнае ахвярапрынашэнне, а тыя збудаванні, дзе не здзяйсняецца ахвярапрынашэнне, прынята зваць капліцай.

У іўдаізме можа быць толькі адзін Іерусалімскі Храм на ўсім зямным шары. У іўдзеяў афіцыйна няма храма, а сінагога ў іўдаізме не з'яўляецца храмам і шмат у чым падобная па функцыях з хрысціянскай капліцай.

У ісламе традыцыйна адсутнічае храм, а мусульманская мячэць шмат у чым падобная па функцыях з іўдзейскай сінагогай і з хрысціянскай капліцай.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya