Статус і парадак яго дзейнасці вызначаны раздзелам 6 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі і палажэннямі Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі».
Паўнамоцтвы
Урад Расійскай Федэрацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных канстытуцыйных законаў, федэральных законаў і нарматыўных указаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (артыкул 2 Закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»).
На падставе артыкула 114 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Урад ажыццяўляе наступныя паўнамоцтвы:
Распрацоўвае і прадстаўляе Дзяржаўнай думе федэральны бюджэт і забяспечвае яго выкананне; прадстаўляе Дзяржаўнай думе справаздачу аб выкананні федэральнага бюджэту; прадстаўляе Дзяржаўнай думе штогадовыя справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці, у тым ліку па пытаннях, пастаўленых Дзяржаўнай думай;
Забяспечвае правядзенне ў дзяржаве адзінай фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі;
Забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, экалогіі;
Ажыццяўляе кіраванне федэральнай уласнасцю;
Ажыццяўляе меры па забеспячэнню абароны краіны, дзяржаўнай бяспекі, рэалізацыі знешняй палітыкі дзяржавы;
Ажыццяўляе меры па забеспячэнню законнасці, правоў і свабод грамадзян, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, федэральнымі законамі, указамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
На падставе i ў выкананне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных законаў, нарматыўных указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Урад выдае пастановы і распараджэнні, забяспечвае іх выкананне. Падзаконныя пастановы і распараджэнні ўрада абавязковыя да выканання ў Расійскай Федэрацыі. Пастановы і распараджэнні Урада ў выпадку іх супярэчнасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральным законам і ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі.
Асабісты прыём грамадзян членамі Урада ажыццяўляюцца ў парадку арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» і арт. 13 Федэральнага Закона № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»[3][4].