Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі — парламентРасіі, вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган (згодна з артыкулам 94 Канстытуцыі РФ). Статус Федэральнага Сходу вызначаны ў главе 5 Канстытуцыі Расіі.
Федэральны сход з’яўляецца пастаянна дзеючым органам (артыкул 99 Канстытуцыі РФ).
Абедзве палаты могуць збірацца сумесна для заслухоўвання пасланняў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, пасланняў Канстытуцыйнага суда РФ, выступаў кіраўнікоў замежных дзяржаў (артыкул 100 Канстытуцыі РФ).
Структура
Федэральны сход складаецца з двух палат: Дзяржаўнай Думы (ніжняя палата) і Савета Федэрацыі (верхняя палата).
Склад палат, як і прынцыпы іх камплектавання, розныя. Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў, якія абіраюцца ўсеагульным галасаваннем, а Савет Федэрацыі складаецца з двух прадстаўнікоў ад кожнага суб’екта Расійскай Федэрацыі: па адным ад прадстаўнічага і выканаўчага органаў дзяржаўнай улады. Законы Расійскай Федэрацыі прадугледжваюць 85 суб’ектаў, уключаючы ў іх спіс анексаваныя Расіяй украінскія Крым і Севастопаль; усяго ў Савеце Федэрацыі 170 членаў.
Адна і тая ж асоба не можа адначасова быць членам Савета Федэрацыі і дэпутатам Дзярждумы. Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі абіраецца на ўстаноўлены Канстытуцыяй тэрмін — 5 гадоў, а Савет Федэрацыі не мае ўстаноўленага тэрміну. Парадак фарміравання Савета Федэрацыі і працэдура абрання дэпутатаў Дзярждумы вызначаныя федэральнымі законамі.
Федэральны сход — адзіны парламенцкі орган, але гэта не значыць, што яго палаты дзейнічаюць разам ва ўсіх выпадках. Наадварот, Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі прадугледжвае, што Савет Федэрацыі і Дзяржаўная Дума засядаюць асобна. Палата можа збірацца разам толькі ў трох выпадках, прадугледжаных Канстытуцыяй:
Каб паслухаць выступленні кіраўнікоў замежных дзяржаў.
Выданні Федэральнага Сходу
«Парламентская газета»
Журнал «Российская Федерация сегодня»
Зноскі
↑У Савеце Федэрацыі не дапушчаецца стварэнне фармалізаваных фракцый, парламенцкіх аб’яднанняў, а таксама арганізацыя і вядзенне любой дзейнасці ў інтарэсах палітычных партый. Гл. Рэгламент Савета Федэрацыі