Стара́я Ру́дня (трансліт.: Staraja Rudnia, руск.: Старая Рудня, да 1966 — раз’езд 365 км, да 1972 — Пірэвічы)[1][2] — прыпыначны пункт Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчаны ў вёсцы Старая Рудня; на лініі Гомель — Жлобін, паміж станцыяй Салтанаўка і станцыяй Хальч.