Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ) — сродак данясення інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага канала, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.
Да СМІ адносяцца:
З цягам часу разгляданне СМІ як «інфармуючых» адышло ў мінулае: у залежнасці ад вугла разглядання выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фарміруючыя» (грамадскае меркаванне). Развіццё механізму зваротнай сувязі, то бок наяўнасць фармальнай магчымасці ўплыву ці выказвання свайго меркавання з боку слухачоў, гледачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з гэтым СМІ ў сацыялогіі вызначаюць як «сродкі масавай камунікацыі».
Свабода сродкаў масавай інфармацыі ў той ці іншай краіне вымяраецца індэксам свабоды прэсы.
Да выкарыстання СМІ спрычыняюцца наступныя патрэбы:
На ліпень 2013 года на ўліку ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь стаяла 523 друкаваныя перыядычныя выданні (газеты і часопісы), 166 радыёстанцый і 89 тэлеканалаў. Пагатоў у Беларусі распаўсюджвалі каля 4000 замежных газет і часопісаў, звыш паловы якіх складалі расійскія выданні. Астатнія друкаваныя выданні паходзілі з ЗША, Казахстана і 9 краін Еўропы: сумежных Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрландаў, Германіі і Фінляндыі. Агульны разавы наклад замежнай перыёдыкі складаў каля 1 млн асобнікаў. Таксама ў Беларусі паказвалі звыш 130 замежных тэлеканалаў, якія маглі дасягаць звыш 50 % хатніх гаспадарак[2].
На 1 мая 2021 года ў Беларусі налічвалася 9 інфармацыйных агенцтваў, з іх 7 прыватных. Дзейнічала 262 электронныя СМІ, у тым ліку 181 (69 %) дзяржаўны. Сярод іх было: 1) 98 тэлеканалаў, з іх 54 прыватныя; 2) 164 радыёстанцыі, з іх 137 (83 %) дзяржаўных. Існавала 1615 друкаваных СМІ, у тым ліку 1183 (73 %) прыватных. Сярод іх было: 1) 854 часопісы, з іх 647 (75 %) прыватных; 2) 720 газет, з іх 506 (70 %) прыватных; 3) 41 альманах, бюлетэнь і каталог, з іх 30 прыватных[3].