Сабор Уваскрэшання Хрыстова на Крыві, Храм Спаса-на-Крыві ў Санкт-Пецярбургу — праваслаўны мемарыяльны аднапрастольны храм у імя Уваскрэшання Хрыстова, збудаваны ў памяць, што на гэтым месцы 1 сакавіка1881 года ў выніку замаху быў смяротна паранены імператар Аляксандр II (выраз на крыві паказвае на кроў цара). Храм быў збудаваны як помнік Цару-пакутніку на сродкі, сабраныя па ўсёй Расіі.
Размешчаны ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга на беразе канала Грыбаедава побач з Міхайлоўскім садам і Канюшаннай плошчай, непадалёк ад Марсава поля. Вышыня девяцікупальнага храма 81 м, ўмяшчальнасць да 1600 чалавек. З’яўляецца музеем і помнікам рускай архітэктуры.
Храм быў узведзены па ўказе імператара Аляксандра III у 1883—1907 гадах па сумеснаму праекту архітэктара Альфрэда Парланда і архімандрыта Ігнація (Малышава), які пасля ад будаўніцтва адышоў. Праект выкананы ў «рускім стылі», крыху нагадвае маскоўскі сабор Васіля Блажэннага. Будаўніцтва доўжылася 24 гады. 6 жніўня1907, у дзень Праабражэння, сабор быў асвячоны.