Спартыўнае скалалажанне дэбютавала на Алімпійскіх гульнях 2020 года ў Токіа, Японія. Першапачаткова Алімпіяда павінна была адбыцца ў 2020 годзе, але з-за пандэміі COVID-19 была перанесена на 2021 год .[1] Кіраўнічы орган — Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (IFSC).
Заяўка на ўключэнне
Уключыць у праграму Алімпійскіх гульняў прапанавала Міжнародная федэрацыя спартыўнага скалалажання (IFSC) у 2015 годзе.[2] У верасні 2015 года спартыўнае скалалажанне было ўключана ў шорт-ліст разам з бейсболам, софтболам, скейтбордынгам, сёрфінгам і каратэ для ўключэння ў летнія Алімпійскія гульні 2020 года;[3] а ў чэрвені 2016 года выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) абвясціў, што падтрымае прапанову аб уключэнні ўсіх відаў спорту ў шорт-ліст Гульняў 2020 года.[4] Нарэшце, 3 жніўня 2016 года ўсе пяць відаў спорту (улічваючы бейсбол і софтбол разам як адзін від спорту) былі зацверджаны для ўключэння ў праграму Алімпійскіх гульняў 2020 года.[5]
Фармат спаборніцтваў
На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года розыгрыш медалёў адбыўся ў дзвюх дысцыплінах — мужчынскім і жаночым мнагаборстве. Фармат спаборніцтваў аб’яднаў тры дысцыпліны спартыўнага скалалажання: хуткаснае лажанне, боўлдэрынг і лажанне на складанасць. Гэта рашэнне выклікала шырокую крытыку ў свеце скалалажання.[6]
Члены IFSC патлумачылі, што Алімпійскі камітэт прызначыў ім толькі адзін залаты медаль для кожнага полу, і яны не жадаюць выключаць хуткаснае скалалажанне. Мэта IFSC на Алімпійскіх гульнях 2020 года заключалася ў тым, каб прызнаць скалалажанне і тры яго дысцыпліны алімпійскімі відамі спорту; змены фармату могуць адбыцца пазней. Гэтая тактыка аказалася паспяховай, бо яны атрымалі другі камплект медалёў для летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, дзе лажанне на хуткасць будзе асобным відам, адрозным ад камбінаванага спаборніцтва па скалалажанні на складанасць і боўлдэрынгу.[7][8][9]
Спаборніцтвы
Дзеючая праграма
|
Спабортніцтва |
20 |
24 |
Гады
|
Мужчыны, асабістае мнагаборства
|
X
|
X
|
2
|
Мужчыны, лажанне на хуткасць
|
|
X
|
1
|
Жанчыны, асабістае мнагаборства
|
X
|
X
|
2
|
Жанчыны, лажанне на хуткасць
|
|
X
|
1
|
|
|
|
|
Спаборніцтвы |
2
|
4 |
|
Гісторыя алімпійскіх рэкордаў
Медальны залік
Па стане на Алімпійскія гульні 2020:[13]
Пераможцы
Асабістае мнагаборства (мужчыны)
Лажанне на хуткасць (мужчыны)
Асабістае мнагаборства (жанчыны)
Лажанне на хуткасць (жанчыны)
Зноскі
|
---|
Летнія | |
---|
Зімовыя | |
---|
Выключаныя | |
---|
Паказальныя | |
---|