6 студзеня 1965 года Слаўгарадскі раён утвораны зноў, уключаў горад Слаўгарад, Баханскі, Васькавіцкі, Кульшыцкі, Свенскі сельсаветы Быхаўскага раёна, Лапаціцкі і Целяшоўскі сельсаветы Чавускага раёна, Каменкаўскі і Старынкаўскі сельсаветы Краснапольскага раёна. 15 студзеня 1965 года Целяшоўскі сельсавет перайменаваны ў Гіжэнкаўскі. 30 студзеня 1992 года скасаваны Старынкаўскі сельсавет, 24 чэрвеня 1992 года — Баханскі і Кульшыцкі сельсаветы. 20 кастрычніка 1995 года горад Слаўгарад і Слаўгарадскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 6 лютага 1996 года ўтвораны Кабінагорскі сельсавет. 17 ліпеня 2006 года скасаваны Каменкаўскі сельсавет[4].
Помнік у выглядзе адлітага з бронзы арла, які стаіць над варожым сцягам і Свята-Петра-Паўлаўскі Храм-помнік, пабудаваныя ў 2008 годзе да 300-годдзя бітвы пры Лясной у аграгарадку Лясная за 13 км на поўнач ад Слаўгарада, дзе ў час Паўночнай вайны рускія войскі атрымалі перамогу над шведамі.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. (руск.)
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. (руск.)
Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 185. — 248 с. — 10 000 экз.