Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у г. Крычаве Магілёўскай вобласці.
На вуліцы Леніна. Пабудавана ў першай палове 19 ст. з цэглы. У 1950-я гг. перабудавана пад кінатэатр, вернута вернікам і адноўлена ў 1990-я гг.
Вырашана асіметрычным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Сакральную прыналежнасць будынка адзначаюць 2 цыбулепадобныя купалы на васьмігранных барабанах над фасадамі і па цэнтры даху, макаўка над алтарнай часткай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.