Прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля[d] (1999)
Руслан Ігаравіч Белагорцаў (28 верасня 1945, Новасібірск — 2005) — беларускі архітэктар[1].
Нарадзіўся ў Новасібірску. Бацька — архітэктар Ігар Белагорцаў, а маці — выкладчык па спецыяльнасці інжынер-сантэхнік[2]. Скончыў БПІ ў 1969 годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным спецыялістам па архітэктуры, загадчыкам аддзела планіроўкі і забудовы сельскіх населеных пунктаў, намеснікам дырэктара па навуковай рабоце БелНДІдзіпрасельбуда[3]. У 1978—2005 гадах выкладаў у архітэктурным факультэце БПІ[3]. Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў планіроўкі і забудовы вёсак Мінскай вобласці[1].
З 1986 года інструктар аддзела будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, з 1989 года намеснік старшыні Дзяржбуда БССР. З 1994 года намеснік старшыні Камітэта архітэктуры, горадабудаўніцтва і землеўпарадкавання Мінскага гарвыканкама, з 1997 г — Галоўны саветнік упраўлення будаўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].
У 2004 годзе быў прызначаны галоўным архітэктарам Мінска — старшынёй Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама[3].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. З 1986 года — сакратар праўлення Саюза архітэктараў БССР. Член КПСС з 1981 года. Пражываў у г. Мінску[4].
Асноўныя працы: праекты планіроўкі і забудовы сельскіх пасёлкаў — Натальеўск Чэрвеньскага (1971—1973), Крупіца Мінскага (1972—1982, з В. Н. Емяльянавым[4]), Агарэвічы Ганцавіцкага (1972—1982), Ваверка Лідскага (1973—1980), Лошніца Барысаўскага (1973−1980), Доры Валожынскага раёна (1985—1986, у сааўтарстве)[3].
Аўтар навуковых прац па архітэктуры вёскі, планіроўцы і забудове сельскіх населеных месцаў[1].
Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (1999)[5]. Узнагароджаны сярэбраным (1982), бронзавым (1980) медалямі ВДНГ СССР, дыпломам II ступені ВДНГ БССР (1982)[4].