Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Доры

Аграгарадок
Доры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 508 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовыя індэксы
222362
Аўтамабільны код
5
Доры на карце Беларусі ±
Доры (Беларусь)
Доры
Доры (Мінская вобласць)
Доры

До́ры[1] (трансліт.: Dory) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр Дорскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 20 км на ўсход ад Валожына[2], за 60 км ад Мінска[2], за 23 км ад чыгуначнай станцыі Аляхновічы[2], за 3 км на поўнач ад аўтамабільнай дарогі М7 (E28)[3].

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўначы цячэ рака Дараўлянка (правы прыток р. Яршоўка).

Планіровачна складаецца з працяглай плаўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Паўднёва-ўсходняя частка забудовы размежавана З прамалінейнымі вуліцамі, перпендыкулярнымі да галоўнай. Тут сфарміраваны грамадскі цэнтр з паркам. Вытворчы сектар — на паўночна-заходняй, паўднёвай і паўднёва-ўсходняй ускраінах.

Гісторыя

У вёсцы, на правым беразе ракі, ва ўрочышчы Царкавішча размешчана гарадзішча, якое сведчыць аб засяленні гэтых мясцін у далёкай старажытнасці.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XV ст. ў складзе ВКЛ. Да 1473 г. паселішча, у якім існаваў парафіяльны касцёл. У 1511 г. маёнтак з парафіяльным касцёлам, у якім Я. Міцкавіч з жонкай заснавалі аптацыю (капліцу) і далі ёй фундуш. Каля 1522 г. маёнтак ва ўласнасці С. Вештартовіча, да 1527 г. Я. Касцевіча, потым М. Угроўскай, з сярэдзіны 1540-х гг. А. Радзівілаўны і яе мужа Е. Сіняўскага. У 1559 г. каталіцкая парафія і касцёл валодалі тут 18 дымамі падданых сялян. У 1567 г. сяло ў Мінскім павеце, шляхецкая ўласнасць. Побач з маёнткам Доры ва ўладанні Сіняўскага знаходзіліся 2 дробныя маёнткі, уладальнікі якіх М. Міткавіч і Я. Кураша выстаўлялі ў войска па адным конніку. У 1688 годзе пабудавана Пакроўская драўляная царква.

З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе згадваюцца царква, гасподскі драўляны дом, вадзяны млын; уласнасць сапраўднага стацкага саветніка І. Рожэрсана. У 1858 г. сяло і маёнтак, 100 жыхароў мужчынскага полу, цэнтр сельскага таварыства Мінскага павета, уласнасць графа В. Тышкевіча. У 1863 г. адкрыта школа (народнае вучылішча), у якой у 1888 г. навучаліся 44 хлопчыкі і 1 дзяўчынка. Паводле перапісу 1897 г. ў сяле меліся царква, школа, хлебазапасны магазін, вадзяны і ветраны млыны, кузня, карчма. Многія сяльчане былі беззямельнымі і малазямельнымі. 24 красавіка 1906 года яны накіравалі прашэнне ў Дзяржаўную думу аб надзяленні зямлёй, але станоўчага рашэння не атрымалі.

З 1921 года пад уладай Польшчы. У гэты час у вёсцы 72 двары, 417 жыхароў, у фальварку 53 жыхары. Доры належалі да Пяршайскай воласці Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Валожынскім раёне Баранавіцкай вобласці. У 1940 годзе арганізаваны калгас імя «18-й партканферэнцыі».

З 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У час карнай аперацыі «Герман» гітлераўцы спалілі 49 дамоў, акупанты 23 ліпеня 1943 года загналі ў царкву і ў жылую хату 146 жыхароў, у т.л. 36 дзяцей, і спалілі іх жывымі, толькі 3 дорцы уратаваліся.[4] На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 21 вясковец.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 10 лютага 1950 года в. Доры перайшла з калгаса «Новае жыццё» ў калгас «Чырвоны Сцяг» з цэнтрам у в. Зарэчча, у 1953 годзе вёска стала цэнтрам калгаса. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Маладзечанскім, з 6 студзеня 1965 года ў Валожынскім раёнах.

Калгас «Чырвоны Сцяг» спецыялізаваўся на мясамалочнай жывёлагадоўлі, насенняводстве шматгадовых траў і збожжавых. У вёсцы размяшчаліся вытв. ўчастак, ферма буйной рагатай жывёлы, машынны двор, піларама, устаноўка па прыгатаванні корму для жывёлы, дзейнічала сярэдняя школа (16 настаўнікаў), дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка з фондам 11,5 тыс. кніг, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, АТС, аддзяленне ашчаднага банка, З магазіны, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, 2 спартыўныя пляцоўкі. У 1986 годзе праект планіроўкі і забудовы Дораў распрацоўваў архітэктар Р. І. Белагорцаў з калектывам[5].

Першы аграгарадок у раёне. СВК «Дорскі» уключаў жывёлагадоўчы комплекс, З фермы, майстэрні (з 2003).

Насельніцтва

  • 1800 год — 182 жыхары, 29 двароў.
  • 1861 год — 181 жыхар, 29 двароў.
  • 1897 год — 428 жыхароў, 72 двары; у маёнтку 61 жыхар.
  • 1940 год — 602 жыхары, 108 двароў.
  • 1959 год — 515 жыхароў.
  • 1971 год — 432 жыхары, 124 двары.
  • 1994 год — 577 жыхароў, 216 двароў.
  • 1997 год — 567 жыхароў, 223 двары[2].
  • 2008 год — 508 жыхароў, 211 гаспадарак.

Інфраструктура

У цэнтры аграгарадка.

У вёсцы размешчаны (2009) сядзіба СВК «Дорскі», дзіцячы сад-яслі, сярэдняя і мастацтваў школы, Дом культуры і вольнага часу, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, пажарная часць, спортпляцоўка, сталовая, 2 магазіны, кафэ.

Помнікі гісторыі і культуры

Мемарыял ахвярам нацызму
Царква

Мемарыял ахвярам нацызму[2]. У цэнтры вёскі, каля будынка школы пахаваны 257 мірных жыхароў, загубленых фашыстамі, у іх ліку і тыя, якія былі спалены гітлераўцамі ў ліпені 1943 года. На месцы гібелі жыхароў вёскі ўстаноўлены помнік «Смуткуючыя маці», у 1992 годзе на сродкі калгаса «Чырвоны сцяг» адкрыты мемарыяльны комплекс «Загінуўшых чакаюць вечна» (скульптар М. Кандрацьеў, архітэктары В. Ладыгіна і С. Федчанка). На могілках у брацкай магіле пахаваны 4 воіны 183-га запаснога палка і 18-га асобнага санітарнага батальёна, якія загінулі пры вызваленні раёна.

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, мураваны праваслаўны храм, узведзена ў 1995-97 гады.

Страчаная спадчына

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1773)[6].

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
  4. https://kraj.by/belarus/news/70-goddze-ivyanetskaga-paustannya-i-aperatsii-german/-o-soggennih-vo-vremya-vov-gitelyah-derevni-dori-vspomnyat-28-iyulya-v-vologinskom-rayone-2013-07-26
  5. Руслан Игоревич Белогорцев
  6. Историческое описание церкви во имя Покрова Пресвятой Богородицы, построенной в деревне Доры (нынешний Воложинский район, Минская обл.) в 1773 году Архівавана 22 чэрвеня 2021. (руск.)

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 185.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya