Раёк — у беларускім сялянскім фальклоры і міфалогіі загадкавы дух. У шырокім сэнсе так называўся канец жніва, калі працы больш не заставалася, і можна было адпачыць[1]. Гаварылі: «Раёк, раёк! Паляцеў, задзёршы хвасток!». У жніўных песнях Раёк згадваецца як жывая істота, як персанаж. Ён можа хадзіць па вуліцах, наведвацца да людзей, пытацца дарогі і інш.
Ішоў Раёк,
Ішоў Раёк у наш дварок.
Нашы двары,
Нашы двары мяцёныі.
Нашы сталы,
Нашы сталы засланыі.
Хадзі, Раёк,
Хадзі, Раёк, у наш дварок.
— [2].
Ішоў раёк дарогай шырокай.
Ніхто ж райка не перэймаіць?
Выйдзі, панок, перэймі раёк
І знімі вянок.
Нашы раі велікіе.
Сюда раёк, на мой дварок.
У нас двары мецёные,
У нас сталы цісовые…
— [3].
Ч. Пяткевіч апісвае Райка як духа, які клапоціцца пра зжатае збожжа. Калі селянін хацеў, каб Рай узяў пад сваю апеку і яго снапы, то тройчы казаў: «Рай, Рай, ідзі к нам!». Калі верыць М. С. Кацару, яго выява сустракаецца ў народных вышыўках-арнаментах у выглядзе чатырохканцовых матываў, як бы складзеных з жытніх каласоў[4]. Раёк часам супрацьпастаўляецца Сербаю (увасабленню голада). Хлеба часам не хапала да новага ўраджаю — значыць, быў Сёрбай. А калі жніво скончвалася, хлеб з’яўляўся, то Сёрбая болей не было, прыходзіў Раёк.
Этымалогія імя
«Раёк» можа паходзіць як ад «рай» (які у шэрагу індаеўрапейскіх мовах першапачаткова азначай «дабрабыт», «багацце»), так і быць памяньшальным ад слова «рой» (пчаліны). Магчыма, імя «Раёк» («Рай») звязана з такім персанажам, як святы Юр’я (Юрай), які ў сваю чаргу з’яўляецца хрысціянскім пераемнікам язычніцкага бога Ярылы. Юрай — ахоўнік сельскагаспадарчых прац і сам звязаны з вобразам пчалы (апошняя ў веснавых песнях, як і Юрай, адчыняе вясну залатымі ключыма). Адсюль, верагодна, Раёк (як святы Юрай, святы Пятро) — адна з іпастасяў Ярылы.
Зноскі
Літаратура
- Васілевіч У. Зямная дарога ў вырай. Беларускія народныя прыкметы і павер’і — Мінск: Беларусь, 2010. — 717 с.: іл.
|
---|
Багі | Славянскія багі | |
---|
Балцкія багі | |
---|
Персанажы фальклора | |
---|
|
---|
Духі | Лес | |
---|
Балота | |
---|
Рэкі, азёры | |
---|
Гаспадарка | |
---|
Нячысцікі | |
---|
Хваробы, бедствы | |
---|
Пагроза для дзяцей | |
---|
Іншыя духі | |
---|
|
---|
Людзі, пачвары | |
---|
Жывёлы | |
---|
Расліны | |
---|
Землі | |
---|
Сусвет | |
---|
Героі | |
---|
Заўвагі: 1 гістарычнасць спрэчная; 2 боскі статус спрэчны. |