Гуменнік, падавіннік — сядзібны дух ва ўсходніх славян, які жыве ў гумне, пад асеццю або за асецевай печчу, ахоўвае гэтыя будынкі і збожжа.
Апісанне
Гуменніка ўяўлялі як дабрадушнага маленькага дзядка, падпяразанага саламяным перавяслам. Ён дапамагаў гаспадару сушыць і малаціць збожжа. Жыў у гумне з восені, а летам, калі гумны стаялі пустыя, жыў у полі, таму народ часта блытаў яго з палевіком.
Па іншых звестках, Гуменнік уяўляўся старым, апранутым у чорную куртку, падпяразаным чорным поясам, з каўпаком на галаве (Рагачоўскі павет). Яго часта можна бачыць, але не трэба з ім пачынаць размаўляць, а толькі маліцца і хрысціцца. Тады Гуменнік зробіць сваю работу і стане нябачным.
У народным уяўленні мог збліжацца таксама з іншымі нячысцікамі. Так, Гуменнік мог патрабаваць наўзамен рознага багацця кроплю крыві з мезенага пальца або «тое, чаго ў доме не ведаеш». Магчыма, у гэтым адбіліся колішнія ахвярапрынашэнні Гуменніку, за што можа сведчыць і наступная згадка «Слова аб ідалах»: «А друзіі под овіном і в поветех скотьях молятся, акі поганіі».
Гл. таксама
Літаратура
- Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве. Вучэб.-метад. дапам. / Т. А. Навагродскі [і інш.] — Мінск, БДУ, 2009. — 335 с. іл. ISBN 978-985-518-121-8
- Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. ISBN 978-985-01-0903-3
- Беларуская міфалогія / уклад. У. А. Васілевіч. Мінск, 2001.
- Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько, Т. Валодзіна, У. Васілевіч і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 592 с.: іл. — 3 000 экз. — ISBN 985-01-0473-2.
- Вуглік, І. Р. Міфалогія беларусаў : навучальна-метадычны дапаможнік / І. Р. Вуглік. — Мінск : Сучасныя веды, 2005. — 151 с.
- Славянская мифология : энцикл. слов. М., 1995.
- Славянские древности : этнолингвист. слов. :в3т. М.,1995. Т. 1 ; М., 1999. Т. 3 ; М., 2004. Т. 2.
- Шамак, А. А. Міфалогія беларусаў / А. А. Шамак. Мінск, 2005.
|
---|
Багі | |
---|
Міфічныя істоты | |
---|
Міфічныя землі | |
---|
Заўвагі: 1 гістарычнасць спрэчная; ² боскі статус спрэчны. |