Пол Грынгард

Пол Грынгард
англ.: Paul Greengard
Дата нараджэння 11 снежня 1925(1925-12-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 2019(2019-04-13)[3][4][…] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Маці Pearl Meister Greengard[d]
Жонка Ursula von Rydingsvard[d]
Род дзейнасці біяхімік, нейрабіёлаг, фармаколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера нейрабіялогія,
малекулярная біялогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыццё механізму дзеяння дафаміна і іншых нейрамедыятараў
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2000)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пол Грынгард (англ.: Paul Greengard, 11 снежня 1925,Нью-Ёрк, ЗША — 13 красавіка 2019) — амерыканскі навуковец, нейрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе з А. Карлсанам і Э. Кэндэлам «за адкрыццё механізму дзеяння дафаміна і іншых нейрамедыятараў». Прафесар Ракфелераўскага ўніверсітэта.[8]

Біяграфія

Пол Грынгард нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і (продкі па бацькавай лініі паходзілі з Кёнігсберга ва Усходняй Прусіі, па матчынай — з Расійскай імперыі).[9] Яго маці памерла пры родах і з ранняга дзяцінства, пасля жаніцьбы бацькі, ён выхоўваўся ў епіскапальнай традыцыі.[10][11]

Падчас Другой сусветнай вайны тры гады праслужыў у арміі ў якасці тэхніка-электроншчыка. Працаваў у групе пры Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, якая займалася прыборамі ранняга апавяшчэння, накіраванымі супраць нападаў японскіх лётчыкаў-камікадзэ. Пасля вайны скончыў Гамільтанскі каледж у 1948 годзе са ступенню бакалаўра ў галіне матэматыкі і фізікі, але адмовіўся ад аспірантуры па фізіцы, таму што большасць пасляваенных фізічных даследаванняў была сканцэнтравана на ядзернай зброі, і замест гэтага зацікавіўся біяфізікай. Грынгард зрабіў дысертацыйную працу ў лабараторыі Холдэна Кефера Хартлайна (лаўрэата Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1967 годзе) ва ўніверсітэце Джонса Хопкінса (Балтымар). Натхнёны лекцыямі Алана Ходжкіна, Грынгард пачаў працу над малекулярнай і клетачнай функцыі нейронаў. З 1953 года працаваў у біяхімічных лабараторыях Лондана і г. Бетэсда (ЗША), з 1959 года ў фармацэўтычнай кампаніі Гейгі. З 1968 года прафесар Ельскага ўніверсітэта, а з 1983 года прафесар і загадчык кафедры Ракфелераўскага ўніверсітэта.

Доктар філасофіі (1953).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні сінаптычных сувязей у нервовай сістэме.

Выявіў, што, акрамя класічных эфектаў на мембранныя патэнцыялы, многія нейрамедыятары і некаторыя нейрапептыды ўздзейнічаюць на біяхімічныя працэсы ў цытаплазме нейронаў і ўплываюць на ўтварэнне складаных станаў нервовай сістэмы — эмоцый, настрояў, матывацый.

На атрыманую з Нобелеўскай прэміяй грашовую суму (каля 400 тысяч долараў) Пол Грынгард у 2004 годзе заснаваў прэмію імя Пэрл Майстэр Грынгард (англ.: Pearl Meister Greengard Prize), названую так у памяць маці вучонага, якая памерла пры родах. Сума прэміі складае 50 тысяч долараў. Прэмія штогод прысуджаецца жанчынам за выдатныя дасягненні ў галіне біямедыцынскіх даследаванняў.[12]

Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2006), Нарвежскай акадэміі навук.[13]

Асабістае жыццё

Пол Грынгард мае двух сыноў, Клода і Леслі, ад першага шлюбу.[14] У 1985 годзе ён пабраўся шлюбам з Урсулай фон Рыдынгсвард (Ursula von Rydingsvard), сусветна вядомым скульптарам.

Узнагароды

Зноскі

  1. Paul Greengard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Greengard // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Paul Greengard // https://pantheon.world/profile/person/Paul_Greengard Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Paul Greengard // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #139313494 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
  7. NNDB — 2002.
  8. Paul Greengard(недаступная спасылка). Rockefeller University. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2009. Праверана 28 верасня 2008.
  9. Генеалагічнае дрэва вучонага па матчынай лініі(недаступная спасылка): Бацькі маці Пола Грынгарда — Чарлз Майстэр і Іда Ліфшыц — нарадзіліся ў Расіі.
  10. http://www.nytimes.com/2006/09/26/science/26conv.html?pagewanted=all&_r=0
  11. http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/medicine/laureates/2000/greengard-autobio.html
  12. Інтэрв’ю ў New York Times
  13. Gruppe 7: Medisinske fag(нявызн.)(недаступная спасылка). Norwegian Academy of Science and Letters. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 7 October 2010.
  14. Clem Richardson (люты 3, 2003 (2003-02-03)). "A Nobel Patriarch 2000 Winner Head Of Talented Family". NYDailyNews.com. Daily News. Архівавана з арыгінала 15 мая 2012. Праверана май 31, 2011 (2011-05-31). {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= і |date= (даведка)
  15. NAS Award in the Neurosciences

Літаратура

  • Les Prix Nobel. 2001. The Nobel Prizes 2000, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation: Stockholm.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!