Бацькі Алана Кормак, бацька-інжынер і маці-настаўніца, пераехалі ў Паўднёвую Афрыку перад Першай сусветнай вайной з паўночнай Шатландыі. Кормак нарадзіўся 23 лютага1924 года ў Яганэсбургу і быў малодшым з трох дзяцей. У 1936 годзе сям’я спынілася ў Кейптаўне, дзе Кормак скончыў Кейптаўнскі ўніверсітэт у 1945 годзе. Яго цікавасць да астраноміі абудзіла жаданне вывучаць фізіку і матэматыку. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён паехаў у якасці студэнта-даследчыка ў каледж Сент-Джона ў Кембрыджскім універсітэце і працаваў у Кавендышскай лабараторыі ў Ота Фрыша. Там ён пазнаёміўся з амерыканскай студэнткай, якая пазней стала яго жонкай. У 1950 годзе вярнуўся ў Кейптаўн, дзе ў асноўным займаўся ядзернай фізікай і фізікай элементарных часціц, але ў 1956 годзе зацікавіўся праблемай рэнтгенаўскай тэхналогіі, якая пазней прывяла да з’яўлення камп’ютарнай тамаграфіі. Падчас навуковай камандзіроўкі ў Гарвардскі ўніверсітэт у 1956—1957 гадах, дзе Кормак працаваў на цыклатроне, ён атрымаў прапанову ў Тафцкі ўніверсітэт. Там Кормак прапрацаваў усё жыццё. У 1968—1976 гадах быў загадчыкам аддзела фізікі ўніверсітэта.
У 1963—1964 гадах Кормак апублікаваў некалькі прац па камп’ютарнай тамаграфіі, што спачатку не зацікавіла навуковую супольнасць. Ён вярнуўся да гэтай праблемы зноў толькі ў пачатку 1970-х гадоў, калі з’явіліся новыя распрацоўкі ў гэтай галіне.
Кормак памёр ад раку ў штаце Масачусетс ва ўзросце 74 гадоў. Ён быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мапунгбвэ10 снежня2002 года за выдатныя заслугі як вучонага і за сумеснае вынаходніцтва камп’ютарнага тамографа.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.