Рэвалюцыйная паўстанцкая армія Украіны — збройныя паўстанцкія фарміраванні падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі, якія дзейнічалі на паўднёвым усходзе Украіны з 21 ліпеня1918 па 28 жніўня1921 года пад лозунгамі анархізму. РПАУ сустракаецца ў дакументах і крыніцах пад такімі назвамі, як Паўстанцкая армія Украіны, Украінская паўстанцкая армія, армія імя бацькі Махно, паўстанцкі рух пад кіраўніцтвам Махно, альбо дастаткова часта ў крыніцах больш позняй савецкае эпохі — «махноўцы».