Но́вая Слабада́[2] (трансліт.: Novaja Slabada, руск.: Новая Слобода) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета. Цяпер практычна злілася са Слаўгарадам[3].
У вёсцы працуюць дзяржаўная ўстанова адукацыі «Слаўгарадскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», магазін, сельскі клуб, сельская бібліятэка[1].