Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Медаль «За адвагу» (Беларусь)

Медаль «За адвагу»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «За адвагу»
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Кім уручаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Падставы ўзнагароджання

За асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:

1. у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;

2. пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;

3. пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 22 кастрычніка 1996
Колькасць 135
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Маці
Малодшая Медаль «За адзнаку ў воінскай службе»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль «За адва́гу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

Медаль прысуджаецца за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя:

  • у баявой абстаноўцы пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў;
  • пры выкананні воінскага абавязку, службовага або грамадзянскага абавязку, абароне канстытуцыйных правоў грамадзян;
  • пры выратаванні людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і іншыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне

Медаль «За адвагу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ордэнаў размяшчаецца пасля іх.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya