Медаль «За бездакорную службу» |
I ступені |
|
II ступені |
|
III ступені |
|
Краіна |
Беларусь |
Тып |
Медаль |
Каму ўручаецца |
Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў. |
Падставы ўзнагароджання |
за бездакорную службу на працягу:
- 20 гадоў (I ступень);
- 15 гадоў (II ступень);
- 10 гадоў (III ступень).
|
Дата заснавання |
13 красавіка 1995 |
Статус |
уручаецца |
Чарговасць узнагарод |
Старэйшая |
Медаль Францыска Скарыны |
Малодшая |
Юбілейныя медалі |
Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца за бездакорную службу на працягу:
- 20 гадоў (I ступень);
- 15 гадоў (II ступень);
- 10 гадоў (III ступень).
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў.
Нашэнне
Медаль «За бездакорную службу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.
Спасылкі
|
---|
Дзяржаўныя медалі | |
---|
Юбілейныя і ведамасныя медалі | |
---|