Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» |
|
Арыгінальная назва |
Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» |
Краіна |
Беларусь |
Тып |
Медаль |
Каму ўручаецца |
1. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
2. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
3. вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
Падставы ўзнагароджання |
у гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі. |
Дата заснавання |
10 студзеня 2014 |
Статус |
уручаецца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбіле́йны меда́ль «70 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 10 студзеня 2014 г.[1].
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца ў гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляліся:
- ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
- замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за мяжамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
- вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Агульны тыраж медалёў склаў 77000 штук. Вытворчасцю медалёў займалася прадпрыемства «Сэнс-Геральдыка».
Зноскі
|
---|
Дзяржаўныя медалі | |
---|
Юбілейныя і ведамасныя медалі | |
---|