Вёска
Маісеенкі
Маісеенкі на карце Беларусі ±
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Маісеенкі.
Маісе́енкі, таксама Майсеенкі[1] (трансліт.: Maisiejenki, руск.: Моисеенки) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 33,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 39,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
У 18 стагоддзі вёска ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе вёска ўласнасць Леанарда Пацея. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе і далучэння да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (утвораны ў 1777 годзе ў Полацкай губерні). 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Маісеенкі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце, Віцебскай губерні.
У пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка «Каспляны», які належаў графу Аляксандру Міхаілу Пацею (1774—1846). З 1819 года маёнткам Каспляны валодаў памешчык Іван Нісцілоўскі.
У 1840 годзе пасля смерці Івана Нісцілоўскага маёнтак перайшоў яго брату Ігнату. У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, вёска Маісеенкі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска адносілася да Курашчанскага сельскай грамады.
Пасля вяртання ў склад БССР з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. Да вайны ў суседніх Праніках быў арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён.
У верасні і лістападзе 1942 года ў вёсцы Маісеенкі былі разбураны ўсе двары і было забіта 18 чалавек. На фронце загінула 4 чалавекі, у партызанах — 7 чалавек. Тут дзейнічала партызанская брыгада «імя А. Ф. Данукалава».
16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчонкаўскага сельсавета перанесены ў в. Балашы і сельсавет пачаў называцца Балашоўскім.
Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне. 22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету.
Вёска ў складзе КУСГП «Эксперыментальная база імя Шмырова».
Насельніцтва
- 9 двароў, 97 жыхароў (1785)
- 4 двары, 57 жыхароў (1846)
- 8 двароў, 58 жыхароў (1905)
- 13 двароў, 70 жыхароў (1926)
- 13 двароў, 48 жыхароў (1941)
- 2 двары, 2 жыхары (2000)
- 1 двор, 1 жыхары (2018)
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Майсе́енкі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|