У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Будзянка.
Вёска
Будзянка
Будзянка на карце Беларусі ±
|
Будзя́нка[1] (трансліт.: Budzianka, руск.: Будянка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 38 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 44 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў складзе маёнтка Брыгітполле. У 1846 годзе паводле інвентара ўладанне памешчыка Восіпа Багдановіча і яго жонкі Эміліі. Побач з вёскай праходзіў Парэцкі тракт, на якім размяшчалася карчма. У 1866 годзе ў Віцебскім павеце. У пачатку 20 стагоддзя вёска ў Казакоўскай воласці. У 1904 годзе ў вёсца адкрыта школа. У 1905 годзе вёска адносілася да Хадорынскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёскі Будзянка-1 і Будзянка-2 у Марчонкаўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У вёсцы Будзянка-1 дзейнічала працоўная школа 1-й ступені, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні, за наём якога плацілі 50 рублёў. У 1926 годзе ў вёсцы Будзянка-1 — 8 двароў, 110 жыхароў, у вёсцы Будзянка-2 — 4 двары, 25 жыхароў. Пазней вёскі аб’ядналіся. У 1930 годзе створаны калгас «1 Мая». У 1936 годзе ў вёску пераселены жыхары вёскі Аленкі. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца кастрычніка 1943 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія забілі 82 жыхароў, 21 жыхара забралі ў германскі палон, 10 жыхароў загінулі супраць гітлераўскай арміі на франтах, 12 — у партызанскай барацьбе. У 1943 годзе ў баях супраць гітлераўскіх захопнікаў за вызваленне вёскі і ваколіц загінулі 77 воінаў і партызан. Пасля вайны вёска адбудавалася, але колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Балашоўскім сельсавеце. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне, з 1962 года ў Лёзненскім, з 1965 года зноў у Віцебскім раёнах. У 1969 годзе ў складзе калгаса «1 Мая». З 20 чэрвеня 2013 года ў Суражскім сельсавеце.
Насельніцтва
- 9 двароў, 49 жыхароў (1905)
- 42 двары, 154 жыхары (1941)
- 31 двор, 60 жыхароў (1969)
- 13 гаспадарак, 29 жыхароў (2018)
Памятныя мясціны
- Скульптура воіна на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (1964) — на заходняй ускраіне
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|