У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Пранікі.
Вёска
Пранікі
Пранікі на карце Беларусі ±
|
Пра́нікі[1] (трансліт.: Praniki, руск.: Праники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Суражскага сельсавета. За 35,5 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 41,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебска.
Гісторыя
У 18 стагоддзі вёска Пранікі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння ў 1772 годзе да Расійскай імперыі ў складзе Суражскага павета (утвораны ў 1777 годзе ў Полацкай губерні). 12 снежня 1796 года Суражскі павет скасаваны, Пранікі ў складзе Веліжскага павета, з 1802 года зноў у Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя вёска Пранікі ў складзе маёнтка «Каспляны», які належаў графу Аляксандру Міхаілу Пацею (1774—1846). З 1819 года маёнткам Каспляны валодаў памешчык Іван Нісцілоўскі, які меў 6907 дзесяцін зямлі. У 1840 годзе пасля смерці Івана Нісцілоўскага маёнтак перайшоў яго брату Ігнату. Згодна з інвентаром 1846 года ўласнасць спадчыннікаў Фёдара Багдановіча. У 1866 годзе Суражскі павет скасаваны, вёска Пранікі ў Казакоўскай воласці Веліжскага павета Віцебскай губерні.
У 1906 годзе Пранікі адносілася да Курашчанскай сельскай грамады. Пасля вяртання ў склад БССР з 20 жніўня 1924 года ў Марчанкоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі. Да вайны ў Праніках быў арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». 20 лютага 1938 года была ўтворана Віцебская вобласць, у якую ўвайшоў Суражскі раён. У 1939 годзе ў Пранікі былі пераселены вёска Касачавіны. У верасні і лістападзе 1942 года ў вёсцы Пранікі былі разбураны ўсе двары і было забіта 120 чалавек. На фронце загінуў 21 чалавек, у партызанах — 26 чалавек. Тут дзейнічала партызанская брыгада «імя А. Ф. Данукалава». 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марчанкоўскага сельсавета перанесены ў в. Балашы і сельсавет стаў называцца Балашоўскім. Пасля скасавання Суражскага раёна 20 лютага 1960 года, Балашоўскі сельсавет у складзе Віцебскага раёна. З 1962 года ў Лёзненскім раёне, з 1965 года зноў у Віцебскім раёне.
22 снежня 1960 года Балашоўскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя была перададзена Суражскаму пассавету.
У 2000 годзе ў складзе калгаса Чырвоны сцяг (цэнтр вёска Рабава). З 25 жніўня 2003 года — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Рабава» (СВК «Рабава»).
Насельніцтва
- 10 двароў, 88 жыхароў (1785)
- 11 двароў, 134 жыхары (1846)
- 19 двароў, 105 мужчын, 95 жанчына (1905)
- 28 двароў, 157 жыхароў (1926)
- 42 двары, 142 жыхары (1941)
- 86 жыхароў (1969)
- 18 двароў, 32 жыхары (2000)
- 10 чалавек (2009)
- 5 гаспадарак, 7 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|