Вёска
Малыя Лукі
Малыя Лукі на карце Беларусі ±
|
Малы́я Лу́кі[1] (трансліт.: Malyja Luki, руск.: Малые Луки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 15 км на поўдзень ад Баранавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.
Гісторыя
У 1884 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Велікалуцкага сельсавета Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінулі 27 аднавяскоўцаў.
Насельніцтва
- 27 двароў (1884)
- 76 двароў, 458 жыхароў (1897)
- 96 двароў, 542 жыхары (1909)
- 61 дом, 337 жыхароў (1921)
- 626 жыхароў (1939)
- 417 жыхароў (1959)
- 290 жыхароў (1970)
- 66 двароў, 110 жыхароў (1998)
- 58 гаспадарак, 83 жыхары (2005)
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|