Грабаве́ц[1] (трансліт.: Hrabaviec, руск.: Грабовец) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчаны за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы.
Вядомы з 1577 года як сяло. У 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета, карчма.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вёска вызвалена воінамі 193-й стралковай дывізіі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2].